Расейская армія нанесла ракетны ўдар па Краменчугу і шэрагу іншых паселішчаў Украіны


У выніку ракетнага абстрэлу ўвечары 24 красавіка ў Краменчугу загінуў адзін чалавек, прынамсі сямёра пацярпелі.

Кіраўнік Палтаўскай абласной адміністрацыі Дмытро Лунін паведамляе, што гэта «самы маштабны абстрэл вобласці за час поўнамаштабнага расейскага ўварвання».

9 расейскіх ракетаў ударылі ў ЦЭЦ і НПЗ. Адзін чалавек загінуў, сямёра пацярпелі, у іх раненні рознай ступені цяжкасці. «Ёсць значныя разбурэнні будынкаў, але ўсе пажары лакалізаваныя. Амаль ува ўсіх раёнах гораду праз абстрэл ЦЭЦ няма гарачай вады», – дадаў Лунін.

Раніцаю 25 красавіка паведамляюць пра выбухі ў розных рэгіёнах Украіны. Амаль па ўсёй тэрыторыі абвесцілі паветраную трывогу.

Медыі паведамляюць пра выбухі ў Вінніцкай, Роўненскай, Львоўскай і Адэскай вобласцях. Мясцовыя ўлады пацвердзілі пажары ў двух паселішчах Золачаўскага раёну Львоўшчыны, піша УНІАН.

РР belsat.eu

Стужка навінаў