ФСБ заявіла, што на прапагандыста Уладзіміра Салаўёва нібыта рыхтаваўся замах


У ФСБ сцвярджаюць, што была затрыманая група «неанацыстаў», грамадзянаў РФ, якія нібыта на заданне Службы бяспекі Украіны рыхтавалі забойства прапагандыста Уладзіміра Салаўёва. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Як сцвярджаюць у ФСБ, падчас ператрусу ў іх канфіскавалі самаробную выбухоўку, 8 «кактэйляў Молатава», 6 пісталетаў Макарава, абрэз паляўнічай стрэльбы, гранату РГД-5, больш за тысячу патронаў рознага калібру, наркотыкі, падробленыя ўкраінскія пашпарты і нацыяналістычную літаратуру.

Пра рыхтаванне замаху на Салаўёва выказаўся і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Ён заявіў, што напад нібыта рыхтавалася ўказаннямі з Кіева. Ён дадаў, што «доказы неабвержныя».

Аналітыка
Радыкалізм з удзелам КДБ. Што не так з афіцыйнай версіяй «справы ОГСБ»
2021.07.15 07:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў