Эманюэля Макрона пераабралі на пасаду прэзідэнта Францыі


МУС Францыі, якое адказвае за цэнтралізаваны падлік вынікаў нацыянальнага галасавання, апублікавала канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Перамог дзейны прэзідэнт Эманюэль Макрон.

Эманюэль Макрон мае 58,54 % галасоў, ягоная канкурэнтка Марын Ле Пэн – 41,46 %.

Макрон стаўся першым за апошнія 20 гадоў французскім прэзідэнтам, які не пакінуў пасады пасля першага тэрміну, а здолеў пераабрацца.

Яўка 24 красавіка была адною з самых нізкіх на выбарах прэзідэнта ў гісторыі Францыі – 71,99 %.

ПраСвет
Пуцін выглядае, як загнаны ў кут пацук. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык
2022.04.22 14:35

РР belsat.eu

Стужка навінаў