Дзяржсакратар і міністр абароны ЗША таемна наведалі Кіеў


У Кіеве 24 красавіка прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сустрэўся з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам і міністрам абароны Лойдам Остынам. Пра візіт стала вядома постфактум.

Як паведамляе «Українська правда» са спасылкаю на свае крыніцы ў Офісе прэзідэнта, з меркаванняў бяспекі аб прыездзе не паведамлялі загадзя, але «сустрэчы былі вельмі прадуктыўныя».

Пасля таго як Блінкен і Остын пакінулі тэрыторыю Украіны, факт іхнай сустрэчы з Зяленскім пацвердзіў Дзяржаўны дэпартамент ЗША.

Гэта першы візіт высокапастаўленых амерыканскіх чыноўнікаў ва Украіну пасля пачатку расейскага ўварвання, адзначае Бі-Бі-Сі

Лойд Остын, Уладзімір Зяленскі, Энтані Блінкен. Кіеў, 24 красавіка.
Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Паведамляюць, што Украіне абяцалі дадатковую ваенную дапамогу на суму $ 713 мільёнаў.

Паводле Блінкена, у панядзелак Байдэн прызначыць новага амбасадара ЗША ва Украіне. Чакаюць, што ім станецца Брыджэт Брынк, цяперашняя амбасадарка ЗША ў Славаччыне.

Дзяржаўны сакратар ЗША таксама паабяцаў, што ў Кіеў з гэтага тыдня пачнуць паступова вяртацца дыпламаты, якія зʼехалі праз вайну.

Пасля Кіева міністр абароны ЗША Остын накіруецца ў Нямеччыну, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі 20 краінаў для абмеркавання вайсковай дапамогі Украіне.

Абноўлена
У Кіеў з візітам прыбыў прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан
2022.04.09 18:08

Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале падзякаваў ЗША за беспрэцэдэнтную дапамогу. Ён адзначыў, што на сустрэчы ў Кіеве абмяркоўвалася вайсковая дапамога, узмацненне санкцыяў супраць РФ, фінансавая дапамога Украіне і гарантыі бяспекі.

РР belsat.eu

Стужка навінаў