Віцебскага актывіста Міколу Качурца затрымалі праз гадзіну пасля вызвалення з ІЧУ


Віцебскага актывіста Міколу Качурца затрымалі праз гадзіну па вызваленні з ІЧУ, дзе ён адбываў 10 содняў адміністратыўнага арышту. Але праз паўтары гадзіны яго адпусцілі.

Качурэц быў затрыманы разам з жонкай Марынай, якая з сябрамі і журналістамі прыехала яго сустракаць на праспект Будаўнікоў, бо з ІЧУ актывіста адвезлі ў Першамайскі РАУС для размовы. Пасля першых абдымкаў на волі Качурэц з жонкай і журналістамі зайшоў у двор аднаго з дамоў, дзе праз некалькі хвілінаў і быў затрыманы.

Мікола Качурэц і ягоная жонка Марына былі дастаўлены ў Першамайскі РАУС Віцебску. Па тэлефоне жанчына паспела паведаміць, што іх абвінавачваюць у «несанкцыянаваным пікетаванні».

Сужэнцаў трымалі ў РАУС паўтары гадзіны, але ў выніку адпусцілі. Па словах Міколы, пратаколы на іх не складалі, але спрабавалі высветліць, хто іх здымаў на камеру і чаму.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў