У прыватным сектары Жодзіна затрымалі 20 мясцовых жыхароў


Увечары 24-га красавіка супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС у прыватнымі сектары затрымалі 20 мясцовых жыхароў за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, паведамілі ва УУС Менскага аблвыканкаму.

Затрыманне ў Жодзіна 24 красавіка.
Фота: minobl_uvd / Telegram

Як паведамляе прэс-служба ведамства, 24 красавіка, каля 19 гадзін, 13 жанчын і 7 мужчын «арганізавалі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем пратэстнай сімволікі. Частка з іх неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у пратэстных акцыях».

У выніку на ўсіх былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па ст.24.23 КаАП.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў