У Лагойску невядомыя абрабавалі касцёл Святога Казіміра


Сёння ўначы 25 красавіка ў Лагойску абрабавалі касцёл Святога Казіміра.

Зламыснікі спрабавалі адчыніць дзверы касцёлу, але ў іх не атрымалася – толькі пашкодзілі замок. Тады яны выбілі вакенца і залезлі ў касцёл праз яго.

Разбітае акно касцёла Святога Казіміра ў Лагойску.
Фота: Павал Вільтоўскі / Facebook

“Спрабавалі трапіць у бібліятэку і абрабавалі лаўку. Сёння раніцай прыязджала міліцыя. Інфармацыя са словаў парафіян», – піша ў сваім Facebook Павал Вільтоўскі.

Вінаватых у злачынстве пакуль не знайшлі.

Касцёл Святога Казіміра ў Лагойску знутры.
Фота: planetabelarus.by

АД, belsat.eu

Стужка навінаў