«Пачаў рыхтаваць свой сыход»: штаб Ціханоўскай пра новы дэкрэт Лукашэнкі


Прэс-служба Святланы Ціханоўскай пракаментавала «Радыё Свабодзе» новы дэкрэт Лукашэнкі аб пераходзе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

«Лукашэнку прыйшлося рэагаваць на пратэст: упершыню за 26 гадоў пачаў рыхтаваць свой сыход», – паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

«Цяпер мы павінны скончыць пачатае і забяспечыць яго сыход у адпаведнасці з законнымі працэдурамі. Найлепшы спосаб – гэта перамовы аб новых выбарах», – цытуе словы Святланы Ціханоўскай прэсавая служба.

Hавiны
Лукашэнка хоча падпісаць дэкрэт аб пераходзе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Ці гэта законна?
2021.04.24 15:36

Нагадаем, што ўчора, 24 красавіка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мае планы падпісаць дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць.

Пра гэты дакумент Лукашэнка казаў яшчэ тыдзень таму на суботніку. Так дэкрэт мае стаць адным з «найважнейшых рашэнняў» за гады яго прэзідэнцтва. Цяпер ён заявіў, што рыхтуе план «Б» на выпадак удалага замаху на яго.

Аналітыка
Палітолагі пра анансаваны дэкрэт Лукашэнкі: Легалізацыя вайсковай хунты ў Беларусі насуперак Канстытуцыі
2021.04.24 17:17

АД, belsat.eu

Стужка навінаў