ОНТ паказала сюжэт, дзе Фядута, Зянковіч і Кастусёў нібыта прызнаюць віну ў падрыхтоўцы «перавароту»


Дзяржаўны тэлеканал ОНТ паказаў чарговы сюжэт, прысвечаны так званай справе аб «падрыхтоўцы вайсковага перавароту».

У сюжэце прапагандысты паказалі 5-секундную відэанарэзку з допытаў трох абвінавачаных па гэтай справе. «Я прызнаю сябе вінаватым», – кажа на відэа Юрась Зянковіч. «Я прызнаю сваю віну», – кажа Рыгор Кастусёў. «Прызнаю сябе вінаватым ва ўдзеле ў змове», – кажа Аляксандр Фядута.

Варта адзначыць, што адвакаты фігурантаў справы звязаныя жорсткай падпіскай аб неразгалошванне і не маюць магчымасці публічна патлумачыць сапраўдную пазіцыю сваіх падабаронных. Адвакатам забаранілі распавядаць падрабязнасці нават сваякам абвінавачаных.

Акрамя таго, у сюжэце ОНТ доктар гістарычных навук Станіслаў Князеў распавядае, што для перавароту нібыта рыхтавалася каля 150 пазадарожнікаў з буйнакалібернымі кулямётамі.

«Мы іх маглі бачыць па тэлевізары, калі яны ганяліся па пустыні за Кадафі. Меркавалася пад прыкрыццём уварвання, што яны дойдуць да Менска ад Літвы (тут невялікая адлегласць, можна за тры гадзіны дасягнуць горада Менска), з буйнакаліберных кулямётаў узяць рэзідэнцыю і расстраляць прэзідэнта», – заявіў Князеў. Пры гэтым не тлумачыцца, якое ён мае дачыненне да гэтай справы і адкуль можа ведаць пра такія дэталі.

Hавiны
Лукашэнка агучыў версію планаванага «дзяржперавароту ў Беларусі»
2021.04.24 19:11

Пра тое, што ў Беларусі нібыта рыхтаваўся «вайсковы пераварот» Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 красавіка. Паводле Лукашэнкі, амерыканскія спецслужбы з санкцыі Джо Байдэна хацелі яго забіць. У межах справы былі затрыманыя чатыры чалавекі, КДБ выставіў ім абвінавачанні ў змове з мэтай захопу ўлады. Двое з чатырох – Аляксандр Фядута і Юрась Зянковіч – былі затрыманыя ў Маскве пры дапамозе ФСБ.

Незалежныя эксперты лічаць справу аб спробе «вайсковага перавароту» пастаноўкай і правакацыяй спецслужбаў.

Дзярждэпартамент ЗША зняпраўдзіў датычнасць амерыканскага боку да якой-небудзь змовы з мэтай ліквідацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Жонка Аляксандра Фядуты распавяла пра яго стан у следчым ізалятары КДБ
2021.04.25 11:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў