МАЗ абяцае працягнуць працу ва Украіне ў «звычайным рэжыме», нягледзячы на спецмыты


ААТ «МАЗ» апублікавала на сваім сайце прэс-рэліз у сувязі з тым, што ўлады Украіны ад пачатку траўня ўводзяць спецыяльную мыту на імпарт аўтобусаў, грузавых і спецаўтамабіляў з Беларусі ў памеры 35% ад кошту.

У прэс-рэлізе адзначаецца, што МАЗ працягвае сваю працу на рынку Украіны ў «звычайным рэжыме».

«Пастаўкі ва Украіну тэхнікі МАЗ, у тым ліку і пасажырскай, працягнуцца пасля 1 траўня ў поўным абʼёме і ў названыя тэрміны».

Падкрэсліваецца, што Гандлёвы Дом «МАЗ-Украіна» працягвае функцыянаваць і выконваць усе свае абавязкі перад спажыўцамі:

«Хочам падкрэсліць, што ўсе кліенты Гандлёвага дома «МАЗ-Украіна» атрымаюць надзейную і камфортную аўтатэхніку МАЗ згодна агаворанай колькасцю і дакладна ў тэрмін».

На прадпрыемстве заяўляюць, што рынак Украіны – адзін са стратэгічна важных рынкаў для ААТ «МАЗ».

Hавiны
Украіна ўводзіць пошліну на беларускія аўтобусы, грузавікі і спецтэхніку
2021.04.22 19:01

Рашэнне аб увядзенні спецыяльнай мыты ў памеры 35% на гэтым тыдні прыняла Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі. Рашэнне набывае моц з траўня. Адзначалася, што прычынай увядзення спецмыты сталіся «факты дыскрымінацыйных і недружалюбных дзеянняў з боку Рэспублікі Беларусь адносна законных правоў і інтарэсаў суб’ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці Украіны».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў