Два чалавекі загінулі на трасе М-3 пад Менскам. Узбуджана крымінальная справа


ДТЗ са смяротным зыходам адбылося ўвечары суботы, 24 красавіка, на дарозе Менск-Віцебск каля вёскі Мар’яліва, недалёка ад сталіцы.

ДТЗ са смяротным зыходам 24 красавіка.
Фота: minobl_uvd / Telegram
ДТЗ са смяротным зыходам 24 красавіка.
Фота: minobl_uvd / Telegram

Як паведамляе УУС Менскага аблвыканкаму, 34-гадовы жыхар Лагойска, кіруючы аўтамабілем Opel, не справіўся з кіраваннем, выехаў на раздзяляльную паласу, здзейсніў наезд на дарожную агароджу, а затым – на інфармацыйна-указальных дарожныя знакі.

У выніку ДТЗ ад атрыманых цялесных пашкоджанняў кіроўца і пасажыр загінулі. У аўтамабілі знаходзіўся яшчэ адзін 30-гадовы пасажыр – ён шпіталізаваны.

ДТЗ са смяротным зыходам 24 красавіка.
Фота: skgovby / Telegram

Менскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу аб парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб па ч.3 арт.317 КК.

ДТЗ са смяротным зыходам 24 красавіка.
Фота: skgovby / Telegram

Следчыя з удзелам спецыялістаў Дзяржаўнага камітэту следчых экспертыз правялі агляд месца здарэння, прызначаныя судова-медыцынскія і аўтатэхнічнай экспертызы.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў