У 2022 годзе беларусы святкуюць 104-ю гадавіну стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі – Дзень Волі. Сёлета свята амаль ніяк не адзначалі ў самой Беларусі, а на вуліцы выйшлі толькі сілавікі. Аднак беларусы ў вольных краінах выйшлі на вуліцы гарадоў з бел-чырвона-белым сцягам па ўсім свеце.
ПОЛЬШЧА
З нагоды Дня Волі мэрыя Варшавы вывесіла на ратушы бел-чырвона-белы сцяг.
Беларусы выйшлі на акцыю ў Беластоку і разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Таксама ў Беластоку з нагоды Дня Волі на мітынгу беларусаў выступілі Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.
А так Дзень Волі адзначылі ў Кракаве.
ЛІТВА
Святкаванне Дня Волі ў Вільні пачалося з наведвання могілак Росы, дзе ўсклалі кветкі на магілах Івана і Антона Луцэвічаў, братоў, адных з заснавальнікаў БНР у 1918 годзе.
Таксама ўдзельнікі наведалі капліцу, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі і іншыя паўстанцы 1863 года, усклалі кветкі і праспявалі гімн «Пагоня». Адтуль аўтапрабегам рушылі да плошчы каля ратушы, дзе разгарнулі вялізныя сцягі: беларускі, украінскі і літоўскі.
ГРУЗІЯ
Беларусы Батумі таксама адсвяткавалі Дзень Волі. Яны выйшлі з плакатамі за вольную Беларусь і ў падтрыманне Украіны.
У Тбілісі таксама выйшлі святкаваць Дзень Волі.
На здымку Маляваныч трымае плакат з партрэтамі беларускіх палітвязняў. Артыст Аляксандр Ждановіч прыняў удзел у святкаванні Дня Волі.
А так беларускія партызаны святкавалі Дзень Волі ў самой Беларусі.
АД belsat.eu