Украіна заклікала ЕЗ цалкам заблакаваць транспартныя зносіны з Беларуссю і Расеяй


Міністэрства інфраструктуры Украіны накіравала афіцыйны зварот у Еўрапейскую камісію з прапановамі ўзмацніць эканамічны ціск на Расею і Беларусь.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЮШ / Белсат

Паводле інфармацыі Мінінфраструктуры, расейскі бізнес знаходзіць шляхі абыходу ўведзеных санкцыяў і працягвае ажыццяўляць аперацыі ў Еўропе. У сувязі з гэтым украінскі бок прапануе ЕЗ:

  • цалкам заблакаваць наземныя і марскія транспартныя зносіны з Расеяй і Беларуссю;
  • заблакаваць магчымасць транспартавання грузаў і людзей у Расею і Беларусь праз тэрыторыю Еўразвязу і праз яго межы;
  • забараніць мытныя паслугі для тавараў, што дастаўляюцца ў Расею і Беларусь.

У ведамстве сцвярджаюць, што такія меры неабходныя для спынення імпарту ў краіны-агрэсары тавараў двайнога прызначэння, якія могуць выкарыстоўвацца для ваенных патрэбаў.

Раней Міністэрства інфраструктуры ўжо заклікала краіны ЕЗ закрыць парты для Расеі і звязаных з ёй кампаніяў, а таксама здзейсніць захады супраць аўтамабільных транспартавальнікаў з Расеі і Беларусі.

Hавiны
«Другая армія ў свеце атрымлівае па зубах». Батальён імя Каліноўскага падвёў вынікі 30 дзён вайны
2022.03.25 11:45

АД belsat.eu

Стужка навінаў