У Дзень Волі на вуліцах Менску заўважаныя аўтазакі і сілавікі


У дзень нацыянальнага свята беларусаў – Дня Волі – на вуліцах Менску заўважаныя аўтазакі і грузавікі МАЗ з вайскоўцамі тэрміновай службы, кажуць чытачы «Белсату».

Паведамляецца, што вялікая колькасць сілавікоў цяпер на станцыі метро «Пушкінская».

«Спыняюць машыны і просяць адчыніць акенца. Яны нават да матуль з вазочкамі падыходзяць і з маленькімі дзецьмі», – кажуць чытачы «Белсату».

Крыніца: чытачы «Белсату»

Як паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», на станцыі метро «Пушкінская» вайскоўцы спыняюць тых, хто іх фатаграфуе.

Фота: motolkohelp/Telegram

Між тым у Менску жанчына з нацыянальным сцягам Беларусі проста выйшла з пад’езду і села на лаўку.

Фота: motolkohelp/Telegram
Інтэрв’ю
«Не беларускі народ ваюе супраць Украіны, а дыктатар, які трымае яго ў няволі». Размова з Івонкай Сурвілай
2022.03.25 11:12

АД belsat.eu

Стужка навінаў