Святлана Ціханоўская ў Польшчы: сустрэча з прэзідэнтам і святкаванне Дня Волі ў Беластоку


25 сакавіка лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская працягнула працоўны візіт у Польшчу, паведамляе ейная прэс-служба.

Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўскай разам з кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам і Таццянай Хоміч ад штабу Віктара Бабарыкі сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, палітыкам Дональдам Тускам і іншымі прадстаўнікамі польскіх палітычных элітаў.

Візіт Святланы Ціханоўскай у Варшаву. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: КК / Белсат

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі супольную палітыку ЕЗ, ЗША ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі, а таксама падкрэслілі неабходнасць вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Прэзідэнт Дуда расказаў пра вынікі саміту NATO. Як ён запэўніў, альянс мае дакладнае разуменне, што беларусы супраць вайны ва Украіне.

Таксама Ціханоўская заклікала афіцыйную Варшаву падтрымаць беларусаў, якія мусілі зʼехаць у Польшчу.

Спатканне з кіраўніком Польшчы Анджэем Дудам. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: КК / Белсат
Спатканне з кіраўніком Польшчы Анджэем Дудам. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат
Спатканне з палітыкам Дональдам Тускам.
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат

Пасля сустрэчы Святлана Ціханоўская завітала да сябраў ініцыятывы «Побач». Валанцёры ініцыятывы дапамагаюць беларусам і ўкраінцам, якія мусілі пакінуць Радзіму.

Святлана Ціханоўская завітала на склад ініцыятывы «Побач», што дапамагае беларусам, якія ўцякаюць ад рэжыму, і ўкраінскім уцекачам. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат
Святлана Ціханоўская завітала на склад ініцыятывы «Побач», што дапамагае беларусам, якія ўцякаюць ад рэжыму, і ўкраінскім уцекачам. 25 сакавіка 2022 года.
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат
Фота: КК / Белсат

Увечары Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у святкаваннях Дня Волі ў Беластоку

Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі, якія жывуць у Беластоку. Яна паўдзельнічала ў акцыі на Дзень Волі, якая адбылася ля помніка Юзафу Пілсудскаму. У сустрэчы таксама браў удзел кіраўнік НАУ Павел Латушка. Беласток, Польшча. 25 сакавіка.
Фота: ПК / Белсат
Беласток, Польшча. 25 сакавіка.
Фота: ПК / Белсат
Беласток, Польшча. 25 сакавіка.
Фота: ПК / Белсат
Беласток, Польшча. 25 сакавіка.
Фота: ПК / Белсат
Беласток, Польшча. 25 сакавіка.
Фота: ПК / Белсат
Беласток, Польшча. 25 сакавіка.
Фота: ПК / Белсат
Беласток, Польшча. 25 сакавіка.
Фота: ПК / Белсат

belsat.eu

Стужка навінаў