Палітвязня Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» могуць перавесці ў «крытую» турму


12 красавіка ў судзе Наваполацку разгледзяць справу аб пераводзе палітвязня Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» ў папраўчую ўстанову іншага тыпу ды «змене ўмоваў рэжыму». Пра гэта стала вядома праваабаронцам «Вясны».

Паводле «Вясны», справа аб пераводзе і змене рэжыму ўтрымання была заведзеная ў дачыненні палітвязняў Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова ды Ірыны Шчаснай. Па рашэнні суда яны могуць быць пераведзеныя ў папраўчую ўстанову іншага тыпу.

Рашэнне будзе прымаць суддзя Ірына Жарова.

Праваабаронцы мяркуюць, што палітвязняў збіраюцца пераводзіць на «турэмны» рэжым. Пра гэта паведамляў раней сваёй жонцы Яўген Афнагель.

У траўні 2021 года сямі палітвязням прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі паводле некалькіх частак «пратэставага» артыкулу 293 КК («Арганізацыя масавых закалотаў»). Суд над палітвязнямі праходзіў у Магілёве ў закрытым рэжыме.

Артыкулы
Суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Што трэба ведаць пра гучную справу
2021.05.12 08:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў