Генштаб Украіны паведаміў пра знішчэнне 200 расейскіх вайскоўцаў і 12 танкаў за содні – аператыўныя звесткі


За апошнія содні ўкраінскія вайскоўцы абясшкодзілі дзве сотні акупантаў і знішчылі шматлікія адзінкі тэхнікі, гаворыцца ў паведамленні Генштабу Збройных сілаў Украіны.

«Цягам папярэдніх содняў нашыя вайскоўцы адбілі 9 варожых атак, знішчылі 12 танкаў, каля 20 адзінак браняванай і аўтамабільнай тэхнікі і 9 артылерыйскіх сістэмаў. Супернік страціў больш за 200 вайскоўцаў.

Падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны збітыя 2 самалёты і 2 БПЛА. Групоўкай Паветраных сілаў за папярэднія содні было знішчана 6 паветраных цэляў ворага: 1 самалёт, 1 БПЛА і 4 крылатыя ракеты», – гаворыцца ў паведамленні.

«Авіяцыя Паветраных сілаў працягвала патруляванне паветранай прасторы і прыкрыццё войскаў і аб’ектаў знішчальнікамі. Наносіла ўдары па калонах бранятэхнікі, лагістычных цэнтрах і згуртаваннях войскаў расейскіх акупантаў», – паведамляе Генштаб ЗСУ.

Украінскія абаронцы працягваюць абарончую аперацыю на ўсходнім, паўднёва-ўсходнім і паўночна-ўсходнім кірунках. Групоўка войскаў утрымлівае горад Чарнігаў і стрымлівае прасоўванне расейцаў на Кіеў. Абарона сталіцы працягвае адбіваць наступленні праціўніка.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне працягваецца 30-ы дзень. У Расеі ваенныя дзеянні, падчас якіх гінуць цывільныя грамадзяне і дзеці, называюць «спецыяльнай ваеннай аперацыяй».

Гісторыі
«Забіраем усё, што ёсць». Паразмаўлялі з украінцамі, якія аднаўляюць расейскую тэхніку і перадаюць ЗСУ
2022.03.24 18:56

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў