Беларускія, украінскія і літоўскія сцягі: як святкуюць Дзень Волі ў Вільні


25 сакавіка беларусы па ўсім свеце, у тым ліку ў Вільні, святкуюць 104-ю гадавіну стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Як сёлета адзначаюць Дзень Волі ў літоўскай сталіцы – у нашым фотарэпартажы.

Mітынг-канцэрт на Ратушнай плошчы дзеля падтрымання Беларусі і Украіны. 25 сакавіка 2022 года. Вільня, Літва.
Фота: Мікалай Мамінаў / Белсат
Фота: Мікалай Мамінаў / Белсат
Фота: Мікалай Мамінаў / Белсат
Фота: Мікалай Мамінаў / Белсат
Фота: Мікалай Мамінаў / Белсат
Фота: Мікалай Мамінаў / Белсат
Фота: Мікалай Мамінаў / Белсат
Фота: Мікалай Мамінаў / Белсат
Фота: Мікалай Мамінаў / Белсат

Святкаванне Дня Волі пачалося з ускладання кветак на магілы Кастуся Каліноўскага і братоў Луцкевічаў на могілках Росы. Пасля адбыўся святочны аўтапрабег з нацыянальнымі сцягамі ад могілак Росы да Ратушнай плошчы.

Мітынг-канцэрт на Ратушнай плошчы дзеля падтрымання Беларусі і Украіны распачаўся а 15-й гадзіне паводле мясцовага часу. А 17-й – урачыстае набажэнства за Беларусь і беларускі народ.

Святочны вечар мае працягнуцца ў «Імагуру Startup HUB».

Інтэрв’ю
«Не беларускі народ ваюе супраць Украіны, а дыктатар, які трымае яго ў няволі». Размова з Івонкай Сурвілай
2022.03.25 11:12

belsat.eu

Стужка навінаў