Аўстралія ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі і ягонай сям'і


МЗС Аўстраліі заявіла пра ўвядзенне санкцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі і чальцоў ягонай сям’і. У аўстралійскі санкцыйны спіс трапілі таксама 22 «расейскія прапагандысты і распаўсюднікі дэзынфармацыі». Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніцы аўстралійскага МЗС Марыз Пэйн.

«Урад Беларусі на чале з прэзідэнтам Лукашэнкам працягвае надаваць стратэгічнае падтрыманне Расеі і яе ўзброеным сілам у іх нападзе на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», – патлумачыла міністр увядзенне санкцыяў у дачыненні Аляксандра Лукашэнкі.

Санкцыі ўводзяцца таксама супраць ягонага старэйшага сына Віктара Лукашэнкі і жонкі Галіны.

У заяве гаворыцца, што пад санкцыі таксама трапілі 22 расейцы, сярод якіх кіраўніцтва і рэдактары арганізацыяў RT, Фонд стратэгічнай культуры, «ИнфоРос» і «News Front».

Hавiны
Медыі: Дачка Пуціна разводзіцца з мужам праз санкцыі
2022.03.24 18:45

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў