Акцыя на Дзень Волі ў Менску: бел-чырвона-белыя стужкі і колеры Украіны

25 сакавіка ў Менску жанчыны зладзілі акцыю, прысвечаную Дню Волі і салідарнасці з Украінаю.

Да колераў нацыянальнага сцягу Беларусі, чырвонага і белага, дадаліся жоўтыя і блакітныя парасоны – на знак салідарнасці з Украінаю, якая змагаецца з расейскім войскам.

Жанчыны з жоўта-блакітнымі парасонамі выйшлі на антываенную акцыю ў Менску, Беларусь. 25 сакавіка 2022 года. Фота: чытачы / Белсат

Акцыя 25 сакавіка ў Менску. Фота ад чытачоў «Белсату»

«Сёння вызваленне ад дыктатуры – гэта найперш барацьба за незалежнасць, змаганне з расейскім умяшаннем у справы беларускага народу. З Днём Волі, беларусы, і стойце заўсёды на баку свабоды, супраць прыгоннай імперыі і яе тутэйшых падхалімаў», – звяртаюцца да беларусаў дзяўчаты з парасонамі.

Hавiны
Фотафакт. Па Менску зноў шпацыравалі дзяўчаты з парасонамі
2021.03.19 20:24

belsat.eu

Стужка навінаў