Што адбываецца ў Беларусі ў Дзень Волі


25 сакавіка беларускае грамадства адзначае Дзень Волі. Сілавікі ў сваю чаргу рыхтуюцца да разгону масавай акцыі. Беларусы, нягледзячы на гэта, выходзяць.

23.00. Па стане на 23 гадзіны «Вясна» паведамляе пра 108 затрыманых 25 сакавіка, валанцёры – пра 178. Прэсавая служба МУС заявіла пра 200 затрыманых, адміністрацыйныя справы распачатыя супраць 43 кіроўцаў за гукавыя сігналы.

21.00. Па ўсёй краіне грымяць святочныя салюты.

20.05. Каля цырку аўтазакі і хапун. Па меры таго, як яны запаўняюцца затрыманымі, прыязджаюць іншыя.

19.55. Сілавікі спынілася каля сквера Янкі Купалы і забіраюць усіх мінакоў, якія праходзяць побач.

19.50. Праспект Незалежнасці адкрылі для руху з цэнтра ў бок Уручча, тэхніка з’язджае. Сілавікі з’ехалі ад цырка і з парку Купалы.

19.38. Каля ўваходу на станцыю метро Кастрычніцкая затрымалі двух хлопцаў. Яны ішлі без сімволікі, іх паклікалі да аўтобуса і забралі.

Яшчэ дваіх забралі каля нулявога кіламетра на Кастрычніцкай плошчы.

19.34. Перакрыты праспект на скрыжаванні Незалежнасці каля ГУМа. На ўзбочынах стаяць бусы з людзьмі ў форме.

Перакрыты праспект. Бусы з сілавікамі.
Фота: Белсат

19.10. Цэнтр Менску перакрылі сілавікі. Паводле «Вясны», па ўсёй Беларусі ўжо затрымалі не менш за 45 асобаў.

Аўтазакі на плошчы Я. Коласа.
Фота: Белсат

18.55. Каля гатэлю «Менск» спыніліся некалькі мікрааўтобусаў. Выбеглі людзі ў чорным, спрабавалі дагнаць мужчыну. Мужчыну ўдалося сысці, паведамляюць чытачы «Белсату».

18.46. На 18.45 у спісе затрыманых – 25 асобаў, паведамляюць праваабаронцы.

18.45. Кіроўцы гучна сігналяць на знак салідарнасці. Сілавікі перакрываюць цэнтр гораду.



18.40. На праспекце Пераможцаў патрулёў няма. Каля стэлы стаяць людзі без апазнавальных знакаў. А ў кустах стаіць агароджа. За Музеем Вялікай Айчыннай вайны цэлы парад тэхнікі і велізарная колькасць сілавікоў.

18.35. На 18:00, паводле Telegram-каналу «Spiski_okrestina» затрымалі 21 асобу.

18.30. Затрыманні ў Ляхавічах. Сілавікі схапілі Анатоля Куліка, чалавек, які нядаўна перажыў інсульт, пенсіянера Генадзя Вішнеўскага і Вадзіма Булатага.

18.25. Каля 30 жанчын абступілі даішнікаў і адбілі матацыкліста, якога затрымалі за белыя і чырвоныя стужкі. Ён з’ехаў.

18.17. На плошчы Якуба Коласа – 4 пары патрульных і 3 аўтазакі. За будынкам ОНТ стаіць спецтэхніка, а каля ўезду стаяць людзі са зброяй.

На Кастрычніцкай плошчы даішнікі правяраюць дакументы ў матацыкліста, у якога былі прывязаныя белыя і чырвоныя стужачкі.

18.15. Амапавец жорстка затрымаў жанчыну ў той час, калі Ніна Багінская давала каментар расейскаму прапагандысту Прыдыбайлу.

У Менску адбываюцца кропкавыя затрыманні. Сілавікі хапаюць людзей.

17.55. У некаторых частках Менску з’явіліся групы людзей са сцягамі. А на Кастрычніцкай плошчы – Ніна Багінская.

Ніна Багінская на Кастрычніцкай плошчы.
Фота: чытачы belsat.eu

17.45. Насупраць галоўнага будынка БНТУ выбарачна затрымліваюць людзей. Людзі не ідуць калонай. Проста выпадковых.

На вуліцы Дарашэвіча – 10 аўтобусаў.

У 16.45 паведамляе наш карэспандэнт:

– Ад перасячэння вуліцы Сурганава і праспекту Незалежнасці шпацыруюць міліцыянты. Прыблізна 50 чалавек, яны разбітыя на пары. На вуліцы Акадэмічнай – 15 аўтобусаў з надпісам «Людзі». У гэтых аўтобусах сядзяць хлопцы са шчытамі. Ёсць адзін аўтазак і адзін вадамёт.

Чытачы «Белсату» паведамляюць, што а 16:00 у Менску адзначаюць перакрыццё гораду. Пакуль сітуацыя спакойная, але выглядае, што сілавікі імкнуцца разагнаць коркі і дзеля гэтага рэгулююць святлафоры. Чытачы звяртаюць увагу, што шмат дзе назіраецца канцэнтрацыя сілавікоў.

Да рэзідэнцыі Лукашэнкі ўжо сцягнулі сілавікоў і спецтэхніку, у тым ліку вадамёт.

– Вул. Даўгабродская 2, каля пошты – танаваны бус з байцамі нумар 9142тв7.

– На вул. Кірава каля будынку СНД стаіць 1 жоўты бус з амапаўцамі.

– Каля Валадарскага 9 працягваюць быць сілавікі. Заўважаныя 3 жоўтых бусы, бліжэй да Нямігі – яшчэ 5.

– Вул. Камсамольская, бліжэй да пр. Незалежнасці: 3 жоўтых аўтобусы.

– Вул. Платонава: каля запраўкі стаіць танаваны бусік з нумарам AI2906-6 з сілавікамі.

– На вул. Акадэмічнай у гэты момант – больш за 20 розных машынаў.

– Праход да метро з боку вул. Акадэмічнай перакрыты. Нікога не прапускаюць.

– Вул. Камсамольская 26: 2 жоўтыя пасажырскія аўтобусы. Там жа – вялікая колькасць міліцыянтаў.

– На Нямізе каля мосту – шэры «Mercedes» з нумарам 9046, у ім – верагодна, «ціхары».

– З боку Багдановіча каля Опернага тэатру – 4–5 грузавікоў, 2 вялікія аўтобусы.

– Сіні «Volkswagen» з нумарам 7694ем5 з «ціхарамі» паехаў за гандлёвы цэнтр «Мацярык» на Каменнай Горцы.

– Ля Опернага тэатру з боку Куйбышава – 3 аўтазакі і 3 бусы.

– На Стэле ў гэты момант – 2–3 вайсковыя машыны і ДАІ.

СК, МГМ belsat.eu

 

Стужка навінаў