Польшча разам з Літвой і Латвіяй хоча ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі


Польшча заявіла, што прапануе Літве і Латвіі ўвесці супраць Беларусі супольныя эканамічныя санкцыі праз падзеі вакол Саюзу палякаў у Беларусі, паведамляе «РИА Новости».

Раніцаю 25 сакавіка Генпракуратура паведаміла, што супраць кіраўніцы Саюзу палякаў у Беларусі Анджэлікі Борыс ды іншых асобаў распачалі крымінальную справу паводле арт. 103 КК аб распальванні варожасці. Да гарадзенскага журналіста і сябра Саюзу палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута, дырэктаркі грамадскай школы ў Ваўкавыску пры Саюзе палякаў у Беларусі Марыі Цішкоўскай і кіраўніцы лідскага аддзелу Саюзу палякаў у Беларусі Ірэны Бярнацкай прыйшлі сілавікі. Усіх затрымалі, у іх адбыліся ператрусы.

Вядома, што Марыю Цішкоўскую і Ірэну Бярнацкую міліцыя павезла ў Менск. Яны сябры Галоўнай рады Саюзу палякаў у Беларусі.

Hавiны
Адбываецца ператрус у рэдакцыі пры Саюзе палякаў у Беларусі
2021.03.25 13:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў