Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні старшыні Саюзу палякаў у Беларусі


Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі Анджэлікі Борыс ды іншых асобаў арганізацыі.

Старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс. Крыніца: Znadniemna.pl

Іх абвінавачваюць у рэабілітацыі нацызму і апраўданні генацыду беларускага народу паводле ч. 3 арт. 130 КК («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці праз прыкмету нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ды іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама праз рэабілітацыю нацызму, учыненыя групай асобаў»).

У Генпракуратуры заявілі, што з 2018 года да цяперашняга часу на тэрыторыі Горадні ды іншых паселішчаў вобласці «з прыцягненнем непаўналетніх зарганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў для ўшанавання ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў, якія дзеялі падчас і пасля Вялікай Айчыннай, рабавалі, забівалі мірнае насельніцтва Беларусі, знішчалі маёмасць. Іхныя дзеянні мелі на мэце рэабілітаваць нацызм, апраўдаць генацыд беларускага народу».

Hавiны
Да гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута зранку прыйшлі сілавікі
2021.03.25 09:01

З раніцы 25 сакавіка ў некаторых сябраў Саюзу палякаў у Беларусі адбываюцца ператрусы ў межах крымінальнай справы. Вядома, што сілавікі прыйшлі да гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута, дырэктаркі грамадскай школы пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай, да кіраўніцы лідскага аддзелу Саюзу палякаў у Беларусі Ірэны Бярнацкай.

Таксама сілавікі прыйшлі ў польскую грамадскую школу і сядзібу Саюзу палякаў у Горадні. Ператрус у сядзібе палякаў у Горадні ішоў ад 9:00 да 17:00.

Пасля ператрусу ў сядзібе палякаў у Горадні. Ірэна Валюс, віцэ-старшыня Саюза палякаў. 25 сакавіка, Горадня.
Фота: Белсат
Пасля ператрусу ў сядзібе палякаў у Горадні. Ірэна Валюс, віцэ-старшыня Саюза палякаў. 25 сакавіка, Горадня.
Фота: Белсат

– Гэта распачалося а 9-й гадзіне, мяне яшчэ ў офісе не было, былі людзі, якія працуюць у бюро. Прыйшлі 10 чалавек з розных аддзелаў міліцыі. Іх цікавіла ўсё, распачалі ад кожнага кабінету, на пачатку ў школе, пасля ў бюро, дзе нашая бухгалтэрыя, пасля ў рэдакцыі. Цікавіла іх усё. Усё праглядалі: кнігі, часопісы. Адразу забралі камп’ютары. І таксама праглядалі фотаапараты – іх пакінулі, але я не паглядзела, ці карткі памяці пакінулі, – распавяла «Белсату» Ірэна Валюс, віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі.

Днём 25 сакавіка прэм’ер-міністр Матэўш Маравецкі пракаментаваў на прэс-канферэнцыі ціск на актывістаў Саюзу палякаў у Беларусі.

«Гэта абсалютна недапушчальна, што дэ-факта палякаў бярэ ў закладнікі рэжым Лукашэнкі, зараз мы прымаем меры», – сказаў ён падчас прэс-канферэнцыі.

Таксама вядома пра тое, што Польшча прапанавала Літве і Латвіі ўвесці супраць Беларусі супольныя эканамічныя санкцыі праз пераслед Саюзу палякаў.

Hавiны
Анджэй Пачобут: Лукашэнку патрэбны знешні вораг. Нібыта ён такі славянскі герой, які бароніць рубяжы
2021.03.24 23:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў