229-ы дзень пратэстаў. Дзень Волі, наступ на саюз палякаў


Паслявыбарчыя акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца 229 дзён. Сёння беларусы адзначылі Дзень Волі. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Дзень Волі ў Беларусі

На Дзень Волі ўлады сабралі ў Менску вялізную колькасць сілавікоў. Менавіта сілавікі перакрывалі рух транспарту з цэнтры сталіцы, пасля таго, як кіроўцы пачалі гучна сігналіць на знак салідарнасці.

У некаторых раёнах людзі збіраліся разам і ладзілі невялікія шэсці. А вечарам у Менску і Горадні адбыўся святочны салют.

Не абыйшлося і без затрыманняў. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» на 21:30 вядома пра як мінімум 118 затрыманых у 19 гарадах Беларусі. З іх 68 затрымана ў Мінску. Станам на 22:00 валанцёрам @spiski_okrestina вядомыя імёны 136 затрыманых сёння ў Менску.

Масавыя затрыманні і арышты

У Берасці на выхадзе з дому затрымалі журналістаў-фрылансераў Мілану Харытонаву і Алеся Леўчука.

Затрыманне Міланы Харытонавай.
Фота: Мілана Харытонава / Facebook

Іх даставілі ў Маскоўскі РАУС. Журналістаў вызвалілі, але забралі ў і мабільныя тэлефоны.

У Менску невядомыя затрымалі лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча. Яго перавезлі ў Жодзіна.

У Віцебску затрымалі вядомага апазіцыянера і дысідэнта Барыса Хамайду.

Барыс Хамайду.
Фота: Белсат

Ранкам 25 сакавіка ён выйшаў да легендарнага ў Віцебску сіняга дому ў цэнтры гораду на адзіночны пікет з выяваю Пагоні. Гэткім чынам хацеў павіншаваць віцяблянаў з Днём Волі. Ужо праз некалькі хвілінаў да яго падышлі людзі ва ўніформе МУС і адвезлі ў Чыгуначны РАУС Віцебску.

Суд Заводскага раёну Менску прысудзіў Іне Дабратвор, маці пяцярых дзяцей, штраф памерам 200 базавых велічыняў. Гэта 5800 рублёў.

Суд Заводскага раёну Менску прысудзіў Іне Дабратвор, маці пяцярых дзяцей, штраф памерам 200 базавых велічыняў. Падставай сталіся вывешаныя на акне партрэты Ціханоўскай, Калеснікавай і Бабарыкі ды герб Пагоня. Іна Дабратвор у судзе Заводскага раёну Менску. 25 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Падставай для пратаколу сталіся вывешаныя на акне партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі ды герб Пагоня.

Іну, жонку журналіста Іллі Дабратвора, затрымалі 21 сакавіка ў межах правярання паводле артыкулу 341 КК («Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці»). У той дзень у пад’ездзе іхнага дому былі вывешаныя фатаграфіі палітычных вязняў.

Іну Дабратвор, жонку журналіста Іллі Дабратвора, затрымалі 21 сакавіка ў межах правярання паводле арт. 341 КК («Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці»). У той дзень у пад’ездзе іхнага дому былі вывешаныя фатаграфіі палітычных вязняў. Крыніца: тэлеграм-канал «Могилевская Драйв 97»

Наступ на саюз палякаў

Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі Анджэлікі Борыс ды іншых асобаў арганізацыі. Іх абвінавачваюць у рэабілітацыі нацызму і апраўданні генацыду беларускага народу паводле ч. 3 арт. 130 КК («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці праз прыкмету нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ды іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама праз рэабілітацыю нацызму, учыненыя групай асобаў»).

Выбары кіраўніка Саюзу палякаў у Беларусі.
Фота: Белсат

Каля васьмі асобаў прыйшлі з ператрусам да гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута, сябра Саюзу палякаў у Беларусі. Пасля трох гадзінаў ператрусу ў журналіста забралі ўсю тэхніку, два ноўтбукі і цвёрдыя дыскі, сем старых тэлефонаў. Таксама сканфіскавалі літаратуру на польскай мове, бэйджы з канферэнцыяў, усе польскамоўныя дакументы, уключаючы паперы дачкі, узнагароды з «GrandPress».

Гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут.
Фота: Белсат

Адвакату журналіста прыехаць не дазволілі. Пасля ператрусу Анджэя Пачобута забралі на допыт.

Акрамя Пачобута, ператрусы адбыліся ў дырэктаркі грамадскай школы пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай, кіраўніцы лідскага аддзелу Саюзу палякаў у Беларусі Ірэны Бярнацкай.

Hавiны
Еўразвяз патрабуе вызвалення прадстаўнікоў Саюзу палякаў і ўсіх палітвязняў
2021.03.25 17:17

Ператрусы прыйшлі не толькі ў сябраў арганізацыі, а таксама ў польскай грамадскай школе і сядзібе Саюзу палякаў у Горадні і ў рэдакцыі пры Саюзе палякаў у Беларусі. Там сілавікі забралі газеты «Głos znad Niemna» і часопісы «Magazyn Polski», камп’ютары і абсталяванне.

Пасля ператрусу ў сядзібе палякаў у Горадні. Ірэна Валюс, віцэ-старшыня Саюза палякаў. Горадня, Беларусь, 25 сакаіка 2021 года.
Фота: Белсат

Шэф парталу znadniemna.pl. Анджэй Пісальнік лічыць, што затрыманне чатырох сябраў праўлення Саюзу палякаў у Беларусі – гэта вялікі ўдар, бо ніякая арганізацыя не можа нармальна функцыянаваць, калі ў ёй няма кіраўніцтва.

Артыкулы
«Цікавіла іх усё». Як праходзілі вобшукі на сядзібе Саюзу палякаў у Беларусі і ў сябраў арганізацыі
2021.03.25 21:31

Новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

25 сакавіка на знак салідарнасці з беларускім народам, які адзначае Дзень Волі, Літва, Латвія і Эстонія пашырылі спісы беларускіх чыноўнікаў, якім забаронена заязджаць на тэрыторыі краінаў Балтыі, паведамляе МЗС Літвы.

У пашыраны чорны спіс, уведзены 25 сакавіка, увайшлі 118 сілавікоў і чыноўнікаў, датычных да фальсіфікацыяў на выбарах і рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай апазіцыі ды грамадзянскай супольнасці, а таксама парушэнняў правоў чалавека.

Hавiны
Краіны Балтыі пашырылі санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў
2021.03.25 16:33

 

Новы альбом Вольскага да Дня Волі

Лявон Вольскі выпусціў новы альбом з назваю «Трыбунал», прымеркаваны да Дня Волі.

«Сем гадоў таму, 25 сакавіка 2014 года, выйшаў мой першы сур’ёзны сольны альбом «Грамадазнаўства». Мы адмыслова прымеркавалі рэліз да Дня Волі. І ў гэтым, 2021-м, вырашылі таксама зрабіць падарунак беларускаму народу на Свята. Сустракайце новы альбом – 10 песень пра нашае жыццё ў гэты складаны, трывожны і натхняльны час!» – піша музыка.

Паслухаць новы альбом Вольскага «Трыбунал» можна на лічбавых пляцоўках.

Аб’ектыў
Як дзень абвяшчэння БНР стаў Днём Волі?
2021.03.25 22:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў