Расея наносіць па Кіеве ракетныя ўдары. Другі дзень вайны ва Украіне. ОНЛАЙН

25 лютага – другі дзень расейска-украінскай вайны. Паводле відавочцаў, каля 4:30 у Кіеве зноў прагрымелі выбухі. Расейскія войскі ракетныя ўдары па сталіцы Украіны.

У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку вайсковай аперацыі на Данбасе, бо ад Украіны «сыходзіць пагроза». Дзяржаўная служба Украіны заяўляе, што былі здзейснены напады на 10 рэгіёнаў Украіны, у першую чаргу на ўсходзе і поўдні краіны.

Уладзімір Зяленскі паведаміў пра 137 загінулых і 316 параненых у выніку расейскай ваеннай аперацыі за 24 лютага.

Храналагічна
00:34

На сёння развітваемся! Дзякуем, што былі з намі.

00:25

Карэспандэнтка «Белсату» два дні працавала на памежжы Украіны і Польшчы, у пункце пропуску Мэдыка, дзе тысячы ўцекачоў з Украіны пешшу спрабуюць перайсці мяжу і апынуцца ў небяспецы. Дзелімся з вамі фотаздымкамі.

Мэдыка, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
Мэдыка, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
Мэдыка, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
Мэдыка, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
Мэдыка, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
Мэдыка, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
Мэдыка, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
Мэдыка, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
00:11

У Тбілісі праходзіць шматтысячны мітынг на падтрыманне Украіны і супраць прэм’ер-міністра Грузіі, які заявіў, што не будзе далучацца да санкцыяў супраць Расеі.

23:57

У Кіеве зноў абвесцілі паветраную трывогу.

23:45

Карэспандэнтка «Белсату» другі дзень працуе для пункту пропуску Медыка на тэрыторыі Польшчы, дзе другія содні тысячы ўцекачоў з Украіны пешшу спрабуюць пераходзяць мяжу. Проста паглядзіце на гэтыя здымкі і пачытайце гісторыі іх герояў. Замест тысячы словаў.

Марына Віслаўская развітваецца з маці Светланай Юшчэшынай ля ўкраінска-польскай мяжы ў пункце пропуску Медыка на тэрыторыі Польшчы. Маці Марыны застаецца на тэрыторыі Украіны, бо ў краіне таксама застаецца бацька жанчыны, які, па яе словах, моцна хварэе. Нягледзячы на інваліднасць, мужчына застаецца ваеннаабавязаным. Медыка, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
Аляксей Марэніч і Віталій Луцэнка, стрыечныя браты, якія прыехалі на мяжу 24 лютага а 23 гадзіне і адныя з першых з уласных сродкаў арганізавалі валанцёрскую кропку дапамогі. Іх падтрымалі іншыя і цяпер на мяжы дзейнічае пункт. Медыка, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат

Чытайце матэрыял «Пяць кранальных гісторый» з польска-ўкраінскай мяжы цалкам.

23:35

Хакеры з групоўкі Anonymous TV заявілі пра ўзлом базаў дадзеных расейскага Міністэрства абароны.

23:12

У Харкаве расейцы абстралялі Цэнтр крыві і навучальную ўстанову, ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва, паведаміў кіраўнік Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Алег Сінягубаў.

«Расейскія войскі працягваюць цынічнае і жорсткае ўварванне ў Харкаўскую вобласць. Нягледзячы на заявы кіраўніцтва краіны-агрэсара, вораг абстрэльвае жылыя дамы, гадзіну таму ў цэнтры Харкава адбыўся абстрэл Цэнтру крыві, навучальнай установы, ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва», – распавёў ён.

22:46

Міністра абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся да расейцаў, перадае УНИАН.

«Цяпер хачу звярнуцца да жыхароў Расейскай Федэрацыі. Асабліва – да жонак, маці, сябровак расейскіх жаўнераў і афіцэраў.

За некалькі дзён інтэрвенцыі ва Украіну будзе знішчана столькі ж расейскіх вайскоўцаў, колькі за дзве чачэнскія вайны. Тысячы. Тысячы.

Кіраўнік Расеі зрабіўся забойцам. Забойцам не толькі ўкраінцаў, але і расейцаў.

Мы ведаем, што зараз у войска па ўсёй Расеі тэрмінова забіраюць зусім яшчэ хлапчукоў. Што рыхтуюцца кінуць прызыўнікоў без мінімальных баявых навыкаў. Што кантрактнікам не расказваюць, куды яны накіроўваюцца насамрэч. І што іх чакае.

Хавайце сваіх блізкіх, калі яны вам дарагія. Не адпраўляйце іх на верную смерць! Іх будуць забіваць з кожнага акна ў кожным з украінскіх гарадоў.

Выходзьце на вуліцы. Патрабуйце спыніць вайну. Патрабуйце вывесці расейскую армію з Украіны.

Не бойцеся! Праўда на вашым баку. Цяпер вы яшчэ можаце ўсё змяніць, каб не шкадаваць потым.

Калі выявіцца ўся інфармацыя аб ваенных злачынствах Крамля, вашыя блізкія будуць вам вельмі ўдзячныя».

22:34

Нацбанк Украіны зацвердзіў рашэнне аб адкрыцці спецыяльнага рахунку для збору сродкаў у падтрымку Узброеных Сілаў Украіны.

Афіцыйны спецыяльны рахунак: UA843000010000000047330992708

Паведамляецца, што рахунак гэты мультыкультурны, ён створаны і адкрыты для пералічэння сродкаў ад міжнародных партнёраў і донараў – у замежнай валюце, так і ад украінскага бізнесу і грамадзян – у нацыянальнай валюце.

22:28

Антываенная акцыя праходзіць у расейскім Ніжнім Ноўгарадзе.

22:16

МУС Украіны паведаміў, што ў Марыупалі снарад трапіў у будынак школы. На шчасце, дзяцей там не было. Пацярпелі тры асобы.

22:08
Краіны НАТА будуць пастаўляць Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны і дадатковае ўзбраенне, заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг падчас прэс-канферэнцыі па выніках саміту.
22:04

Тэлеграм-каналы паведамляюць пра выбухі ў Кіеве. У Запарожжы гудуць сірэны, паветраная трывога ў Роўна.

21:51

«Сітуацыя для Кіева пагрозлівая – без перабольшання. Наступная ноч і раніца будуць вельмі цяжкімі. Расейскія войскі – недалёка ад сталіцы», – напісаў у Тэлеграме Віталій Клічко.

Ён паведаміў таксама, што брыгада тэрытарыяльнай абароны Кіева «на 100% укамплектаваная для абароны сталіцы ад агрэсара».

21:43

Еўразвяз пагадзіўся замарозіць актывы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова.

Такое рашэнне было прынятае Саветам ЕЗ на ўзроўні міністраў замежных справаў, паведаміў міністр замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

 

21:36

Ва Украіне больш не будуць працаваць расейскія банкі, паведамляе Вярхоўная Рада Украіны.

Называюцца «Міжнародны рэзервовы банк» (належыць на 100% «Ашчаднаму банку Расеі») і «Акцыянерны камерцыйны прамыслова-iнвестыцыйны банк» («Прамінвестбанк», належыць карпарацыі «ВЕБ.РФ»).

«У той час як нашае войска самааддана і мужна абараняе кожны кавалак зямлі ад расейскай агрэсіі, цэнтральны банк Украіны не можам дазволіць «дочкам» дзяржаўным банкам краіны-акупанта працягваць працаваць ва Украіне і працаваць на ўкраінскія грошы», – сказаў кіраўнік Нацбанку Украіны Кірыл Шаўчэнка.

21:22

НАТА прывяла сілы хуткага рэагавання ў баявую гатоўнасць.

Пра гэта паведаміў былы амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол. Назваў гэта выдатнай навіной.

21:06

Ва «Украінскім доме» у Варшаве прымаюць валанцёрскую дапамогу. Яе прапануюць украінцы, палякі, беларусы Варшавы, паведамляе фотакарэспандэнт «Белсату».

Уцекачам з Украіны сёння патрэбнае жыллё ды іншыя рэчы першай неабходнасці. Заяўку аб дапамозе можна пакінуць на сайце «Украінскага дому».
Укріанскі дом прымае ўцекачоў і дапамогу ад жадаючых стаць валанцёрамі. Варшава, Польшча. 25 лютага 2022 года. Фота: ЯМ / Белсат
20:50

Ва Украіну прыбыла дапамога з Польшчы – калона з амуніцыяй і боепрыпасамі, паведаміў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

20:30

Украінскія СМІ, спасылаючыся на Офіс прэзідэнта Украіны, паведамляюць, што ў Бучы Кіеўскай вобласці знішчаная варожая дыверсійна-выведчая група.

У Гастомелі ідуць цяжкія баі, бо расейцы атрымалі падмацаванне.

24 лютага за аэрадром Гастомель ішлі цяжкія баі, паведамлялася аб знішчэнні расейскіх падраздзяленняў. Але там супрацьстаянне увесь час аднаўляецца.

20:16

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа з вуліцы Кіева, на якім ён стаіць поплеч з прэм’ер-міністрам ды іншымі дзяржслужбоўцамі.

«Прэзідэнт тут, усе мы тут. Нашыя вайскоўцы тут, грамадзяне тут – баронім нашую незалежнасць, нашую дзяржаву” Гэтак будзе і надалей», – сказаў прэзідэнт Украіны.

19:54

Расейскі тэнісіст Андрэй Рублёў, які выйшаў у фінал турніру ў горадзе Доха, пасля перамогі пакінуў пасланне на аб’ектыве камеры: «No war please», расказвае Tribuna.com Беларусь.

19:46

Еўрабачанне 2022 году пройдзе без удзелу Расеі з прычыны агрэсіі супраць Украіны.

Пра гэта паведамілі ў аргкамітэце конкурсу.

19:39

У Кіеве зноў гудуць сірэны.

19:36

У выніку авіяўдару ў Мар’янаўцы Вышгародскага раёну Кіеўскай вобласці загінулі 4 мірныя жыхары. Больш за 15 атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе прэс-служба Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Колькасць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва Кіеўшчыны ўдакладняецца. Але адміністрацыя сцвярджае, што агулам «сітуацыя на Кіеўшчыне кантраляваная».

19:27

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі заявіў на прэс-канферэнцыі па заканчэнні надзвычайнага паседжання Рады Еўропы, што праз усе памежныя пераходы з Украіны ў Польшчу можна прайсці пешкі.

19:21

У Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі паведамілі, што пасля лютых баёў кантроль над пераправай да Херсону быў страчаны.

«Вораг значнымі сіламі і з вялікімі стратамі пераадолеў абарону гораду. Жыхароў просім захоўваць спакой і не паддавацца паніцы. Кіраўніцтвам вобласці прыкладаецца максімум высілкаў для падтрымання парадку і захавання чалавечых жыццяў», – гаворыцца ў паведамленні, якое апублікаваў кіраўнік адміністрацыі вобласці Генадзь Лагута.

19:07

МУС Украіны паведамляе, што 25 лютага Служба бяспекі затрымала ў Кіеве грамадзяніна, які выдаваў сябе за замежнага журналіста, але не змог гэтага пацвердзіць. Падчас вобшуку ў ягоным тэлефоне знойдзеныя фотаздымкі размяшчэння ўкраінскіх пазіцыяў.

У Харкаўскай вобласці супрацоўнікі СБУ затрымалі чатырох карэктараў агню расейскай артылерыі.

19:01

Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што ўкраінскія вайскоўцы збілі 6 расейскіх самалётаў за 30 гадзін.

18:54

Расею выключылі з Рады Еўропы.

18:41

Цэнтр Харкава абстраляны касетнымі ракетамі, паведамляе Цензор.НЕТ. Параненыя трое курасантаў Нацгвардыі.

18:27

Камітэт міністраў Рады Еўропы з ініцыятывы Украіны і Польшчы пачаў працэдуру спынення сяброўства ў ім Расейскай Федэрацыі. Пра гэта паведаміў у Твітэры прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі.

18:17

Расейскія войскі абстралялі дзіцячы садок у Ахтырцы Сумскай вобласці. Загінулі тры чалавекі, 17 дзяцей параненыя, трое з іх – у цяжкім стане, перадаюць украінскія СМІ.

Міністр замежных справаў Украіны Дмытро Кулэба заявіў, што матэрыялы пра абстрэл садка будуць перададзеныя ў Міжнародны суд у Гаазе.

«Сённяшнія атакі РФ на дзіцячы сад і дзіцячы дом – ваенныя злачынствы і парушэнне Рымскага статуту. Разам з Офісам генеральнага пракурора збіраем гэтыя ды іншыя матэрыялы, якія неадкладна перадамо ў Гаагу. Адказнасць непазбежная», – заявіў Кулэба.

18:07

Святлана Ціханоўская выступіла ў Сенаце Францыі на паседжанні кіраўнікоў замежных камітэтаў усіх краінаў Еўразвязу, перадае журналістка «Белсату» Аліна Коўшык.

«Я перакананая, што, калі Еўропа не спыніць Пуціна, ён будзе ў Берліне. Сёння Беларусь – пад вайсковай акупацыяй», – сказала ў прамове Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская выступае ў Сенаце Францыі. Фота: Белсат.

«У нядзелю 27 лютага ў Беларусі адбудзецца так званы рэферэндум пад рулямі расейскіх жаўнераў. Я заклікаю вас увесці наймацнейшыя санкцыі, і як найхутчэй, – заклікала беларуская лідарка і дадала: – Мы павінны дзеяць смела і рашуча ды спыніць вайну».

Стала вядома, што Святлану Ціханоўскую ўганаравалі медалём Сенату Францыі.

17:54

У Чарнігаве гарыць будынак абласнога ўпраўлення СБУ. У яго патрапіла два снарады.

17:44

Расейскія войскі абстралялі ў Чорным моры два караблі каля порту «Паўднёвы». Адзін з іх ішло пад сцягам Панамы, яшчэ адно – пад сцягам Малдовы, паведамляе unian.net.

17:36

У Кіеве – пажар у раёне Траешчына.

17:29

Паветраную трывогу абвясцілі ў Сумах і Харкаве.

17:22

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла пра страты расейцаў. Паводле ейнай інфармацыі, загінулі ўжо 2800 расейскіх вайскоўцаў.

Гаворыцца і пра страты тэхнікі з расейскага боку: 80 танкаў, 516 браняваных машынаў рознага тыпу, 10 самалётаў, 7 верталётаў.

17:00

Заявы Расеі, што войскі наносяць удар толькі па вайсковай інфраструктуры, не адпавядаюць рэчаіснасці. Кіраўнік Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі Дмытро Жывіцкі паведамляе пра абстрэл дзіцячага садка.

«Зафіксаваны факт абстрэлу «Ураганамі» ў Ахтырцы, якія трапілі ў жылы масіў, бамбасховішча, дзіцячы сад. Там было шмат асобаў. Цяпер колькасць параненых і забітых пакуль не ўстаноўленая. Ёсць некалькі цяжка параненых дзяцей. Гэта быў трэці абстрэл Ахтыркі за сёння».

Сітуацыю пракаментаваў міністр замежных справаў Украіны Дмытро Кулэба:

«Сённяшнія напады Расейскай Федэрацыі на дзіцячы сад і дзіцячы дом ёсць ваеннымі злачынствамі і парушэннем Рымскага статуту. Супольна з Офісам генеральнага пракурора збіраем гэтыя ды іншыя матэрыялы, якія тэрмінова перададуць у Гаагу. Адказнасць непазбежная».

16:47

«Сітуацыя ў Кіеве дастаткова складаная, але яна пад кантролем», – паведамляе прэс-сакратар МУС Украіны Вадзім Дэнысэнка.

16:44

Інфармацыя Узброеных сілаў Украіны па стане на 14:00

Расейскія войскі працягваюць наступальную аперацыю супраць Украіны на раней выбраных участках пры падтрыманні далёкай аператыўна-тактычнай авіяцыі і прымянення высокадакладнай далёкай зброі.

Актыўных дзеянняў сухапутных груповак на валынскім напрамку няма. Расейская авіяцыя працягвае перасоўвацца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па паўночнай частцы дзяржаўнай мяжы Украіны.

На Палессі з Беларусі акупанты працягваюць наступленні значнымі сіламі ў напрамку Кіева.

Імкнучыся ўтрымаць тэмп наступлення, праціўнік уводзіць на асобных участках другі эшалон груповак. Адзначана разгортванне дадатковых падраздзяленняў у напрамку Скадоўска.

Іншыя падраздзяленні механізаваных падраздзяленняў замацаваліся на пэўных рубяжах па лініі судакранання.

Сёння наша сістэма супрацьпаветранай абароны знішчыла некалькі балістычных ракет і як мінімум два самалёты ВПС Расеі.

 

16:28

«Польшча рыхтуе закрыць паветраную прастору для расейскай авіяцыі», – напісаў у сваім твітары Прэм’ер Польшчы Матэуш Маравецкі.

Прэм’ер Польшчы Матэуш Маравецкі. Фота: premier.gov.pl
16:26

Украінскія Узброеныя сілы прарвалі пазіцыі расейскіх войск у раёне Белаводску ў Луганскай вобласці.

«Сёння апоўдні ў раёне Белаводску ўкраінскія воіны далі бой расейскім акупантам. Нашы падраздзяленні прарвалі пазіцыі захопнікаў і замацавалі поспех контрнаступленнем», – паведамляе Аперацыя аб’яднаных сіл у сацыяльнай сетцы Facebook.

16:09

Каля Харкава расейскія войскі зазнаюць істотныя страты.

Фрагменты разбураных машынаў на дарозе ў Харкаве, Украіна. 25 лютага 2022 года. Фота: Максім Левін / Reuters / Forum
Фрагменты разбураных машынаў на дарозе ў Харкаве, Украіна. 25 лютага 2022 года. Фота: Максім Левін / Reuters / Forum
Украінскія вайскоўцы стаяць на варце на дарозе ў Харкаве, Украіна. 25 лютага 2022 года. Фота: Максім Левін / Reuters / Forum
16:04

Расея гатовая накіраваць у Менск на перамовы з Украінаю сваю дэлегацыю, паведамляе «РИА Новости».

15:55

Злучаныя Штаты ўвялі новыя санкцыі супраць Менску за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Інфармацыю апублікаваў дэпартамент фінансаў ЗША. Пад санкцыі трапілі міністр абароны Віктар Хрэнін, дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, а самае галоўнае – беларускія вайсковыя прадпрыемствы, сярод якіх – вытворца цягачоў МЗКЦ, КБ «Радар», 558-ы авіярамонтны завод, флагман беларускай радыёэлектроннай галіны «Інтэграл», а таксама кампанія «Synesis», якая распрацоўвае сістэмы ідэнтыфікацыі твараў.

«Усе трансакцыі, што ажыццяўляюцца грамадзянамі ЗША або праходзяць праз Злучаныя Штаты, якія датычаць любой маёмасці або ўдзелу ва ўласнасці інтарэсы ва ўласнасці вызначаных заблакаваных асобаў, забароненыя […]. Забарона датычыць вылучэння сродкаў, тавараў або паслуг ад такой асобы, а таксама атрымання сродкаў, тавараў або паслуг ад любой такой асобы», – гаворыцца ў заяве.

15:44

У Міністэрстве абароны РФ заявілі пра захоп аэрадрому ў Гастомэлі і «блакаванне Кіева з Захаду».

15:42

Старшыня КНР і прэзідэнт Расеі абмеркавалі вайну ва Украіне.

Лідар Кітаю Сі Цзінь Пін заявіў кіраўніку Крамля Уладзіміру Пуціну, што Масква павінная весці перамовы з урадам у Кіеве, перадае агенцтва Bloomberg.

 

15:38

Сухаземныя войскі Узброеных сілаў Украіны паведамляюць, што на працягу дня колькасць стратаў акупацыйнымі войскамі Расейскай Федэрацыі складае больш за адну тысячу.

«Столькі стратаў салдатаў за такі час баявых дзеянняў Расея не панесла за ўвесь час свайго існавання ні ў адным распачатым узброеным канфлікце. Расейскія маці адпраўляюць сваіх сыноў на справядлівую смерць, бо УСУ цвёрда трымаюць абарону і будуць абараняць сваю зямлю ад акупанта».

15:33

У Львоўскай вобласці ўвялі каменданцкую гадзіну. Перамяшчэнне жыхароў абмежаванае з 22:00 да 6:00. Для праезду ўначы ўводзяцца адмысловыя пропускі: іх могуць атрымаць працаўнікі вайсковых упраўленняў і найважнейшай інфраструктуры.

15:31

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі растлумачыў, чаму своечасова не выйшаў на сувязь з прэм’ер-міністрам Італіі.

«Сёння а 10:30 на подступах да Чарнігава, Гастомэлю і Мэлітопаля былі цяжкія баі. Гінулі людзі. Наступным разам я паспрабую зрушыць графік вайны, каб пагаварыць з Мар’ё Драгі ў канкрэтны час. А Украіна тым часам працягвае змагацца за сваіх людзей», – напісаў прэзідэнт украінскай дзяржавы.

Раней італьянскі прэмʼер распавёў, што яны з Зяленскім дамовіліся правесці чарговую тэлефонную размову сёння раніцай, аднак прэзідэнт Украіны не выйшаў на сувязь.

CNN паведамляе, што ў сувязі з падыходам расейскіх войскаў прэзідэнта Украіны эвакуявалі ў бункер.

15:14

У Крамлі «прынялі да ведама» заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра гатовасць абмяркоўваць нейтральны статус, калі Украіна атрымае гарантыі бяспекі, піша «Интерфакс».

«Гэта новая заява. Мы звярнулі на яе ўвагу. Гэта, хутчэй, рух у бок пазітыву. Цяпер мы павінныя яе прааналізаваць. Большага пакуль не магу сказаць», – заявіў Дзмітрый Пяскоў.

15:12

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны інфармуе, што страціла кантроль над ядравымі і радыяцыйнымі аб’ектамі.

«Украіна паінфармавала МАгАтЭ пра фактычную страту кантролю над ядравымі і радыяцыйнымі абʼектамі ў зоне адчужэння павышанага ўзроўню радыяцыі ў выніку захопу войскамі РФ 24 лютага 2022 года. Дзеянні Расейскай Федэрацыі – наўпроставае парушэнне Жэнеўскіх канвенцыяў ад 12 жніўня 1949 года аб абароне ахвяраў міжнародных узброеных канфліктаў з 8 чэрвеня 1977 года».

14:43

Пацярпелых расейскіх захопнікаў будуць лячыць у Гомлі расейскія медыкі.

«Медыкі з Гомля паведамляюць, што дапамогу расейскім вайскоўцам даваць будуць расейскія медыкі, не беларускія. У прыватнасці, шпіталь Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: там разгортваюць намётавае мястэчка. Пра паступленне параненых інфармацыі пакуль няма.

Таксама з’явілася неправераная інфармацыя, што ў Менскі вайсковы шпіталь дастаўляюць пацярпелых з памежных зонаў. Гэтая інфармацыя не атрымала пацверджання», – паведамляе Telegram-канал «Белые халаты».

14:37

Расейскі спявак Андрэй Макарэвіч заклікаў спыніць расейскую агрэсію ва Украіне.

14:33

Украінскія вайскоўцы знішчылі калону расейскай вайсковай тэхнікі, якая наступала з акупаванага Крыму.

«Нашыя ў Вялікіх Капанях Херсонскай вобласці разбамбілі калону расейскай тэхнікі, якая наступала з Крыму», – паведамляе «Мемаграм» у Twitter.

 

14:31

Востраў Змяіны – пад кантролем Украіны, паведамляе УНІАН.

«Два невядомыя караблі падышлі да востраву Змяіны, абстралялі пірс. Запатрабавалі ад украінскіх памежнікаў здацца, але не вызначылі тэрмінаў. Пасля чаго адышлі ад выспы. Цяпер востраў Змяіны наш», – паведаміў дарадца міністра ўнутраных справаў Вадзім Дэнысэнка.

14:04

У Кіеве ўкраінскія сілы знішчылі ўсе варожыя ДРГ, распавёў дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Аляксей Арэстовіч, піша УНІАН.

«Цяпер усё гэта супакоілася. ДРГ знішчаныя або захопленыя. На 12:20 [13:20 менскага часу. – Заўвага belsat] страляніны ў Кіеве няма. Новых сігналаў не паступала. Магчыма, ДРГ недзе ёсць, але я думаю, яны прыціхлі», – заявіў Арэстовіч.

Ён таксама зняпраўдзіў інфармацыю пра страляніну на Паветрафлоцкім праспекце і ДРГ на чыгуначным вакзале.

13:50

Самая небяспечная сітуацыя цяпер на паўночным захадзе Кіева. Пры гэтым у Чарнігаўскай вобласці, Сумскай вобласці і каля Харкава войска Украіны спыніла атаку захопніка, паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны.

У напрамку Дымэр – Іванкаў, што на паўночным захадзе Кіева, працягваюцца баі, паведамляе дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Аляксей Арастовіч.

«Расейскія войскі спрабуюць увайсці, але там нашыя механічныя часткі паставілі надзейны заслон. Знішчаныя некалькі верталётаў супернікаў і прынамсі адна калона баявой тэхнікі», – сказаў ён.

Кіеў рыхтуецца да абароны. На Чарнігаўскім кірунку ўкраінскія войскі спынілі атаку.

Каля Харкава ўкраінскія абаронцы з раніцы спынілі чарговую спробу наступу. Горад пад кантролем Украіны.

Каля Херсону расейскія войскі спрабуюць перайсці Дняпро пасля разбурэння Антонаўскага мосту. Украінскія сілы трымаюць абарону, сітуацыя пад кантролем.

Ранкам было некалькі авіяўдараў, у прыватнасці па Кіеве.

«Нашыя сілы СПА збілі дзве крылатыя ракеты і адзін Су-27. Лётчыка пасадзілі, зараз яго будуць дапытваць», – паведаміў ён.

Таксама адбыўся ўдар самалёта па горадзе Роўна, у аэрапорце Белай Царквы і вакол Васількова ў Кіеўскай вобласці. Колькасць удараў памяншаецца, што сведчыць пра заканчэнне паставак ракетаў у суперніка.

13:37

Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў сваім Telegram-канале задае пытанне, гатовыя мы плаціць за вайну ці не.

«Мы не гатовыя. І кожны, хто адказвае на гэтае пытанне гэтак жа, павінен пайсці і забраць з банкаў усе свае грошы. Інакш іх забярэ вайна. Забярыце гатоўку са сваіх рахункаў. Забярыце ўсе свае ўклады. Калі ёсць магчымасць – набывайце валюту.

Гэта меншае, што кожны з вас можа зрабіць, каб сказаць не вайне і дыктатуры, якая да яе прывяла».

13:31

Украінскі пілот збіў расейскі самалёт.

13:26

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў анансуе, што неўзабаве Украіна атрымае ад партнёраў сучасную зброю.

«Таксама я амаль усю ноч стасаваўся з калегамі – міністрамі абароны дзяржаваў, якія нас стала падтрымліваюць. Рэакцыя свету робіцца больш дакладнаю. Неўзабаве мы атрымаем дадатковае ўзмацненне ў выглядзе сучаснай зброі ды іншых рэсурсаў ад нашых партнёраў», – заявіў міністр абароны.

13:22

Падраздзяленні аператыўнага камандавання «Поўнач» паведамляюць пра знішчэнне каля 20 адзінак танкаў Расеі на мэнскім кірунку ў Чарнігаве. Страты працоўнай сілы ўдакладняюцца.

Таксама падраздзяленне «Поўнач» знішчыла калону варожай тэхнікі, якая рухалася з боку мястэчка Рыпкі да Чарнігава. Страты – 10–15 адзінак тэхнікі.

Чарнігаў трымае абарону.

13:10

У Менску заўважылі вайсковую паліцыю

Чытачы «Белсату» даслалі нам фотаздымкі аўтамабіля з абазначэннем «Вайсковая паліцыя».

13:03

У Роўным абвесцілі паветраную трывогу. Усіх грамадзянаў экстранна заклікаюць ісці ў бяспечныя месцы, паведамляе unian.net.

12:55

У Харкаве – хваставікі ракетаў ад расейскіх «Ураганаў», якія выбухаюць у паветры, а хвасты пасля вось так характэрна ўтыкаюцца ў зямлю.

Сухаземныя войскі Узброеных сілаў Украіны паведамляюць пра знішчаныя расейскія «Грады» каля Харкава.

12:45

У Кіеве цяпер вые сірэна. Відэа з камеры ў горадзе.

«Associated Press» паведамляе, што чуваць страляніну каля ўрадавага кварталу ў Кіеве.

12:37

Па ўсёй Украіне чэргі ў пунктах здавання крыві. Людзі масава здаюць кроў для ўкраінскіх вайскоўцаў.

 

12:30

За апошнія два дні ва Украіне загінулі двое дзяцей. Расейскія вайскоўцы абстралялі 33 цывільныя аб’екты, паведамляе МУС Украіны.

«Пачаць трэба з таго, што падчас абстрэлаў расейскіх акупантаў за гэты дзень загінулі двое дзяцей… І ў гэтым вінаватая Расейская Федэрацыя. Расейцы таксама заяўляюць, што не вядуць агню па цывільных абʼектах – на гэты момант былі абстраляныя 33 грамадзянскія мішэні. Расейцы страляюць па мірных абʼектах і, на жаль, забіваюць мірных грамадзянаў», – заявіў прэс-сакратар МУС Вадзім Дэнысэнка.

12:21

Беларускія турысты, якія цяпер у Букавэлі, Трускаўцы, Львове і Кіеве, спрабуюць вярнуцца з Украіны ў Беларусь. Паколькі ўсе беларуска-ўкраінскія пераходы закрытыя, беларусы будуць пераходзіць украінска-польскую мяжу (палякі паабяцалі даць праход без шэнген-візаў) і пасля вяртацца ў Беларусь праз польска-беларускую мяжу, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў.

12:18

У Абалоні, спальным раёне Кіева, Узброеныя сілы Украіны знішчылі расейскіх нападнікаў, якія пераапрануліся ва ўкраінскую ўніформу.

12:14

Каля Гастомэлю паліцыя затрымала яшчэ аднаго расейскага вайскоўца. Затрыманы назваў сябе амапаўцам.

11:59

Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк распавёў, што Крэмль намагаецца знішчыць Уладзіміра Зяленскага. Паводле яго, гэта і ёсць галоўная мэта расейскага ўварвання:

«Галоўнае, пра што я хачу сказаць: на сёння ўжо зразумелы сцэнар, базавы, фундаментальны сцэнар спецаперацыі РФ. Адзіная мэта – зайсці ў Кіеў і знішчыць кіраўніцтва Украіны, знішчыць асабіста прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Толькі гэта ёсць мэтаю спецаперацыі. Таму ідзе такі шалёны ціск менавіта на Кіеў».

Пры гэтым Уладзімір Зяленскі надалей застаецца ў Кіеве.

11:45

Зорка Галівуду Анджэліна Джоўлі падтрымала Украіну ў барацьбе за свабоду. У сваім Instagram яна заклікала Расею спыніць вайну.

«Як і многія з вас, я малюся за людзей ва Украіне. Я і мае калегі, Упраўленне вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у справах уцекачоў сканцэнтраваныя на тым, каб зрабіць усё магчымае дзеля забеспячэння абароны і асноўных правоў чалавека і ўцекачоў у рэгіёне. Мы ўжо бачылі паведамленні пра ахвяры ды людзей, якія пачалі пакідаць свае дамы ў пошуках бяспечных месцаў. Яшчэ зарана казаць, што можа адбыцца, але значэнне гэтага моманту – для народу Украіны і для міжнароднага правапарадку – немагчыма пераацаніць», – напісала зорка.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Angelina Jolie (@angelinajolie)

11:39

Аператыўная інфармацыя Міністэрства абароны Украіны на 11:00.

Кіраванне і пасадка авіяцыі з Расеі ажыццяўляецца самалётамі А-50 з тэрыторыі Менскай вобласці ў паветранай прасторы Беларусі і Крыму. Каб запалохаць насельніцтва Украіны, вораг усё часцей выбірае мішэнямі аб’екты грамадзянскай інфраструктуры і жылыя дамы.

Таксама вядома, што ў беларускім аэрапорце Гомель прызямліўся расейскі Іл-76 з дэсантнікамі.

Праз пашкоджанне ўзлётна-пасадачнай паласы аэрапорту Гастомэль супернік рухаецца з тэрыторыі Беларусі ў бок Гомля – Чарнігава – Кіева.

Цяпер вораг атрымаў годны адказ чарнігаўскіх абаронцаў, спрабуе абысці горад і напасці на сталіцу.

На поўдні захопнікі выйшлі на край Херсону, Новай Кахоўкі, Кахоўкі для захавання плаціны каналу Паўночны Крым для забеспячэння вадою часова акупаванага паўвостраву Крым. Вядуць барацьбу за ўкраінскі горад Мэлітопаль.

На Данецкім кірунку – без зменаў.

11:30

Расейскія дыверсанты ўварваліся ў Кіеў

Міністэрства абароны Украіны паведамляе, што ў спальны раён Кіева Абалонь прарваліся дыверсійна-выведніцкія групы расейцаў. Цяпер тут ідуць баі, адбываецца страляніна.

Афіцыйна таксама паведамляюць, што расейскіх дыверсантаў, якія захапілі ўкраінскую тэхніку і рухаліся па Кіеве, пераапрануўшыся ва ўкраінскую ўніформу, знішчылі.

11:13

Міністэрства абароны РФ паведамляе, што са строю выведзеныя 11 ваенных аэрадромаў Украіны. Знішчаныя 18 танкаў ды іншых баявых браняваных машынаў, 7 рэактыўных сістэмаў залпавага агню, 41 адзінка ваеннай аўтатэхнікі.

11:07

Вайсковая тэхніка ў жылых кварталах кіеўскага раёну Абалонь.

11:06

Малдова часова прыпыняе чыгуначныя злучэнні з Украінай. У прыватнасці з сёння адменены цягнік Адэса – Кішынэў – Адэса.

11:01

Палітолаг Андрэй Казакевіч у эфіры «Белсату»: «Мне падаецца, для Расеі важна выканаць абяцанне – акупаваць Украіну цягам некалькіх дзён. План Расеі – завершыць вайну цягам тыдня. А пасля гэтага можна будзе дыктаваць свае ўмовы».

10:52

Баявыя дзеянні ідуць ужо ў Кіеўскім раёне Абалонь, пацвярджае УНІАН.

10:45

Страляніна ў Менскім масіве ў Кіеве. Станцыя метро «Абалонь» закрытая, каля яе чуваць артылерыю.

10:44

Сайт прэзідэнта Польшчы выглядае сёння так.

Крыніца: www.prezydent.pl
10:38

Генерал-маёр запасу СБУ Віктар Ягун у эфіры «Белсату»: «Расейскія войскі разлічвалі на аперацыю цягам 48 гадзінаў». Паводле Ягуна, раніцаю 25 лютага аэрапорт Роўна, імаверна, абстрэльваўся з тэрыторыі Беларусі».

10:29

Уладзімір Зяленскі прапанаваў краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы стварыць антываенную кааліцыю і разам прымусіць Расею да міру. У спісе прапанаваных захадаў – эканамічны націск на Расею і ваенная дапамога Украіне.

10:20

У Сумах працягваецца бой у аэрапорце, піша УНІАН.

10:13

Тэлеграм-канал блогера Антона Матолькі паведамляе, што з аэрадроме ў Баранавічах працягваюцца ўзлёты/пасадкі самалётаў РФ кожныя 40 хвілінаў. Таксама паведамляюць, што самалёты працягваюць вылятаць з Бабруйску. Гук самалётаў, паводле папярэдняй інфармацыі, чулі і над Кобрынам ды Жлобінам.

10:04

Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла

Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла, што расейскія вайскоўцы захапілі некалькі аўтамабіляў узброеных сілаў Украіны і рухаюцца на Кіеў.

10:02

Вайсковая тэхніка на вуліцах Гомля

Вайсковая тэхніка на вуліцах Гомля.

09:54

Расейскія медыі паведамляюць, што расейскія вайскоўцы занялі Мелітопаль у Запарожскай вобласці.

Расейскія медыі паведамляюць, што расейскія вайскоўцы занялі Мелітопаль у Запарожскай вобласці.

09:50

Улады Эстоніі дазволілі ўкраінцам заставацца ў краіне

Улады Эстоніі дазволілі ўкраінцам заставацца ў краіне пасля заканчэння тэрміну дзеяння візаў ці іншых дакументаў, якія даюць права на перабыванне ў Эстоніі.

09:45

Карэспандэнтка «Белсату» Любоў Лунёва пра сітуацыю ў Кіеве раніцаю 25 лютага

Карэспандэнтка «Белсату» Любоў Лунёва пра сітуацыю ў Кіеве раніцаю 25 лютага:

«Перыядычна гучаць гукі паветранай атакі. Сірэны гучаць, але незразумела ў якім раёне. Людзей на вуліцах вельмі мала. Тэлебачанне працуе, працуюць Тэлеграм-каналы».

09:38

У Асіповічах заўважылі ваенныя грузавікі. Паведамляецца, што груз нагадвае кантэйнеры з ракетамі

У Асіповічах заўважылі ваенныя грузавікі. Паведамляецца, што груз нагадвае кантэйнеры з ракетамі.

09:36

Карэспандэнт «Белсату» паведамляе, што ў Кіеве чутны гукі верталётаў.

Карэспандэнт «Белсату» паведамляе, што ў Кіеве ў раёне станцыі метро «Асакаркі» чутны гукі, падобныя на гукі верталётаў.

09:29

Сітуацыя ў Кіеве, 25 лютага 2022 г. Фота: Белсат

Сітуацыя ў Кіеве, 25 лютага 2022 г. Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 25 лютага 2022 года. Фота: Белсат
09:21

Галоўнакамандуючы ўзброеных сілаў Украіны Залужны заявіў, што атака расейскіх войскаў была адбіта пад Чарнігавам.

Галоўнакамандуючы ўзброеных сілаў Украіны Залужны заявіў, што атака расейскіх войскаў была адбіта пад Чарнігавам.

Крыніца: CinCAFU / Facebook
09:14

На Луганшчыне ў раёне Шчасця, Станіцы Луганскай, Лабачова і Белаводска дыверсійна-разведвальныя групы

На Луганшчыне ў раёне Шчасця, Станіцы Луганскай, Лабачова і Белаводска дыверсійна-разведвальныя групы праціўніка неаднаразова спрабавалі ўначы пранікнуць у тыл украінскіх войскаў, але былі своечасова выяўленыя і знішчаныя. Украінскія абаронцы нанеслі артылерыйскія ўдары па агнявых пазіцыях расейскай тэхнікі, піша hromadske.

09:08

Спецпрадстаўніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр пракаментавала новыя санкцыі ЗША супраць уладаў у Менску

Спецпрадстаўніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр пракаментавала новыя санкцыі ЗША супраць уладаў у Менску.

«Расея адказная за атакі на Украіну. Аднак Беларусь стала саўдзельніцай, дазволіўшы выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для вядзення вайны. Мы ясна далі зразумець Беларусі, што ў гэтым выпадку яна сутыкнецца з наступствамі новага ўзроўню. Гэтыя наступствы пачынаюцца зараз», – напісала Фішэр у «Тўітэры».

08:59

Сітуацыя ў кіеўскім метро.

Сітуацыя ў кіеўскім метро. Станцыя метро «Оболонь».

08:45

Былы намеснік міністра ўнутраных справаў лічыць, што планы Расеі – танкавая атака на Кіеў, піша «УНІАН».

Былы намеснік міністра ўнутраных справаў Антон Герашчанка лічыць, што планы Расеі – танкавая атака на Кіеў, піша «УНІАН».

08:38

У Данецкім аператыўным раёне сітуацыя кантралюемая

Штаб Аперацыі абʼяднаных сілаў паведамляе, што на 7-ую раніцы паводле ўкраінскага часу ў Данецкім аператыўным раёне сітуацыя кантралюемая.

08:32

Уцекачы перасякаюць пешшу ўкраінска-польскую мяжу ў пункце Медыка (арыг. Medyka), Польшча. 24 лютага 2022 года. Фота: Белсат

«У Львове засталася сям’я. Не ведаю, што буду рабіць, калі на горад нападуць. На жаль, у войска не хадзіў. Якім бокам трымаць аўтамат, не ведаю. Але разбярэмся, думаю. Гэта наша зямля»», – кажа карэспандэнце «Белсату» Мустафа Аліпанаў (у цэнтры на здымку), былы жыхар Крыму, які ў 2016 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Львоўскую вобласць. Ён адзін з тых, хто стаіць у чарзе, якая збіраецца вярнуцца ва Украіну. Людзі, якія стаяць разам з ім, маюць розную матывацыю, перадае карэспандэнтка «Белсату». Па яе словах, шмат хто стаміўся баяцца і таму вяртаецца, каб бараніць сваю зямлю. «А хто, калі не мы?» – кажуць яны. Медыка (арыг. Medyka), Польшча. Фота: Белсат
Уцекацы перасякаюць пешшу ўкраінска-польскую мяжу ў пункце Медыка (арыг. Medyka), Польшча. Фота: Белсат
Дзяўчына з Украіны, якая жыве ў Польшчы і працуе сцюардэсай. Яна распавяла карэспандэнтцы «Белсату», што не змагла абыякава сачыць за навінамі. Таму адмяніла свае рэйсы, заправіла поўны бак паліва прыехала да пераходу ў Медыцы (арыг. Medyka), каб дапамагаць людзям. У выніку забрала адну сям’ю з мяжы і павезла ў бяспечнае месца. Па словах нашай карэспандэнткі, такіх людзей, як гэтая дзяўчына, на становіцца ўсё больш. Медыка (арыг. Medyka), Польшча. Фота: Белсат
Дзяўчына на здымку (з салодкім) таксама ўкраінка. Разам з сябрамі яны прывезлі ваду і частавалі печывам і бананамі, тых, хто пераходзіў мяжу. Па словах карэспандэнткі «Белсату», маладыя людзі такім чынам хочуць падтрымаць сем’і з дзецьмі, якія гадзінамі стаяць на мяжы. Медыка (арыг. Medyka), Польшча. Фота: Белсат
Уцекацы перасякаюць пешшу ўкраінска-польскую мяжу ў пункце Медыка (арыг. Medyka), Польшча. Фота: Белсат
Наша карэспандэнтка перадае, што многія людзі кажуць аб 9-часовм чаканні ў чарзе. Па іх словах праблема ў зламанай базе, з-за якой здарылася затрымка ў пропуску людзей праз мяжу. Сем’і з дзецьмі прапускаюць першымі. На здымку жанчына, якая з малымі ўжо знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але чакае сваю маці, якая ўсе яшчэ застаецца з украінскага боку. Медыка (арыг. Medyka), Польшча. Фота: Белсат
Уцекацы перасякаюць пешшу ўкраінска-польскую мяжу ў пункце Медыка (арыг. Medyka), Польшча. Фота: Белсат
Уцекацы перасякаюць пешшу ўкраінска-польскую мяжу ў пункце Медыка (арыг. Medyka), Польшча. Фота: Белсат
08:30

Святлана Алексіевіч пракаментавала DW напад Расеі на Украіну

Святлана Алексіевіч пракаментавала DW напад Расеі на Украіну: «Чырвоны чалавек зноў падняўся і дае нам бой. Спадзяюся, апошні». Нобэлеўская лаўрэатка лічыць, што пуцінская Расея ўяўляе сабой абражаную імперыю, а такія дзяржавы здольныя на страшныя дзеянні. Пуцін не спыніцца на бамбаваннях Украіны і пойдзе на акупацыю тэрыторый, распачнецца доўгая партызанская вайна».

08:28

Мэр Львова Андрэй Садовы заклікае грамадзянаў ісці ў сховішчы. У горадзе абʼяўлена паветраная трывога

Мэр Львова Андрэй Садовы заклікае грамадзянаў ісці ў сховішчы. У горадзе абʼяўлена паветраная трывога.

08:26

Уладзімір Зяленскі ў ранішнім звароце пракаментаваў ракетныя ўдары па Кіеву

Уладзімір Зяленскі ў ранішнім звароце пракаментаваў ракетныя ўдары па Кіеву: «Другая раніца маштабнай вайны. А 4-ай раніцы расейскія сілы працягнулі ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны. Яны гавораць, што грамадзянскія абʼекты для іх не мішэнь – гэта хлусня. Пад расейскімі ўдарамі аднолькава знаходзяцца як вайсковыя, так і грамадзянскія. Мэта гэтай атакі – ціск на грамадзянаў Украіны, не проста на ўлады, а на ўсіх украінцаў. Напад на Кіеў нагадвае той, які адбыўся ў 1941 годзе.

08:17

Па ацэнкам Мінабароны ЗША, толькі за ўчорашні дзень РФ запусціла па Украіне 160 ракет

Па ацэнкам Мінабароны ЗША, толькі за ўчорашні дзень РФ запусціла па Украіне 160 ракет, піша ў сваім Тэлеграм-канале медыя-аналітык Серж Харытонаў.

08:11

У Кіеве працуюць сірэны, якія папярэджваюць пра магчымую паветраную атаку

У Кіеве працуюць сірэны, якія папярэджваюць пра магчымую паветраную атаку. Улады паведамляюць, што гэта не вучэбная трывога.

08:07

На тэрыторыю аэрапорту «Роўна» трапіла ракета

На тэрыторыю аэрапорту «Роўна» трапіла ракета. Пра гэта паведаміў мэр гораду Аляксандр Трэцяк. Паводле яго інфармацыі, сурʼёзных пашкоджанняў не нанесена.

07:58

У Чарнігаве і Львове запрацавалі сірэны паветранай трывогі

У Чарнігаве і Львове запрацавалі сірэны паветранай трывогі.

07:50

Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях паведамляе аб высадцы расейскага дэсанта ў вёсцы Паўлаўка, Жытомірскай вобласці

Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях паведамляе аб высадцы расейскага дэсанта ў вёсцы Паўлаўка, Жытомірскай вобласці. Колькасць складу на дадзены момант невядомая.

07:43

Вайсковы эксперт Алег Жданаў у эфіры «Белсату»

Вайсковы эксперт Алег Жданаў у эфіры «Белсату»: «Разлік на тое, што расейскія войскі «накрываюць ударамі» усю краіну, паказваюць, што яны кантралююць сітуацыю. Але насамрэч гэта не так. Справа ў тым, што расейскія вайскоўцы не моцна матываваныя на вайну і нават у выпадку супраціву з боку сілаў тэрытарыяльнай абароны, часам, яны спыняюць наступ. Расейскім вайскоўцам расказваюць, што іх тут будуць сустракаць, яны не гатовыя ваяваць з мірным насельніцтвам. Расейцы могуць узяць Кіеў у асаду, падысці войскамі да яго з 2 бакоў. Калі мы гаворым пра штурм, то першае, што прыходзіць у галаву – штурм Грознага. Я так разумею, што ў Крамлі не ўлічваюць чалавечыя страты».

Глядзіце першую частку эфіра «Белсату»:

07:37

Міністэрства абароны Украіны назвала статыстыку страт Расеі за першы дзень вайны

Міністэрства абароны Украіны назвала статыстыку страт Расеі за першы дзень вайны: не менш за 450 салдат і афіцэраў расейскай арміі, больш двух дзясяткаў салдат патрапілі ў палон. Ліквідаваныя 7 самалётаў і 7 верталётаў, больш за 30 танкаў, больш за 130 бронемашын.

07:35

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен: «Пуцін паспрабуе захапіць Кіеў і звергнуць украінскі ўрад»

Пра намеры Крамля выказаўся ў інтэрвʼю амерыканскаму каналу CBS New дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, перадае радыё «Свабода». Паводле яго, у найбліжэйшыя дні расейскія войскі паспрабуюць захапіць шэраг украінскіх гарадоў уключна з Кіевам. У выніку гэтага, паводле прадстаўніка ўраду ЗША, будзе створаны новы ўкраінскі ўрад, лаяльны Крамлю.

07:30

Расейскія танкі рухаюцца ў бок Кіева

У бок Кіева рухаюцца расейскія танкі, каля пасёлку Іванкоў у Кіеўскай вобласці ідзе бой. Украінскія абаронцы падарвалі мост, каб спыніць рух акупантаў, піша УНІАН. Наступ ідзе з боку Беларусі.

Таксама вулічны ідзе бой у Сумах.

07:24

Выбухі ў Кіеве раніцай 25 лютага

Агенцтва «УНІАН» паведамляе пра выбухі, якія адбыліся ў розных раёнах Кіева ў 04:22 паводле ўкраінскага часу. У прыватнасці, яны былі чутныя ў Пячэрскім і Галасееўскім раёнах украінскай сталіцы, на Пазняках. У раёне Траешчыны ў Кіеве, паводле звестак агенцтва, раздалося шэсць выбухаў. Акрамя таго, відавочцы паведамляюць, што збіты беспілотнік мог упасці на жылы дом.

Пра ракетныя ўдары па Кіеву кажа карэспандэнтка «Белсату» Любоў Лунёва:

«Спачатку падалося, што гэта гук летака, але пасля, літаральна насупраць дому, у якім я знаходжуся, я ўбачыла, імаверна, выбух балістычнай ракеты. Вялізны белы шар, які разляцеўся на аскепкі, застаўся хвост густога белага дым, як камета. Выбух патрапіў у дом 9-павярховіка і ён загарэўся. Удар быў нанесены па спальнаму раёну».

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны