Пяць кранальных гісторый з польска-украінскай мяжы


Карэспандэнтка «Белсату» другі дзень працуе для пункту пропуску Медыка на тэрыторыі Польшчы, дзе другія содні тысячы ўцекачоў з Украіны пешшу спрабуюць пераходзяць мяжу. Проста паглядзіце на гэтыя здымкі і пачытайце гісторыі іх герояў. Замест тысячы словаў.

Марына Віслаўская развітваецца з маці Светланай Юшчэшынай ля ўкраінска-польскай мяжы ў пункце пропуску Медыка на тэрыторыі Польшчы. Маці Марыны застаецца на тэрыторыі Украіны, бо ў краіне таксама застаецца бацька жанчыны, які, па яе словах, моцна хварэе. Нягледзячы на інваліднасць, мужчына застаецца ваеннаабавязаным. Медыка, Польшча. 25 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Ігар і Алег – валанцёры-украінцы, якія прыехалі на двух бусіках на мяжу, каб дапамагчы вывозіць людзей. Транспарт і паліва ім прадставіў кіраўнік фірмы, дзе працуюць хлопцы. Такім чынам грамадзянін Польшчы вырашыў дапамагчы суседзям. Хлопцы кажуць, што людзі хіба баяцца, таму не звяртаюцца за дапамогай. Шмат па каго прыязджаюць родныя, сябры, знаёмыя. Медыка, Польшча. 25 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
На здымку мама Юлія і дачка Людміла. Юлія ўцякала з гораду Броды ў Львоўскай вобласці. У дарозе была амаль содні: спачатку ехала бусікам, а пасля 15 км ішла пешшу, каб спаткацца з дачкой ужо на тэрыторыі Польшчы. Кажа, што ўкраінцы «марынуюць» людзей: за шэсць гадзінаў прапусцілі толькі 15 чалавек. Калі людзі сталі крычаць, заварушыліся. Ні да прыбіральні, ні вады папіць. Толькі гарбату дзецям давалі. А яны крычаць! Жывая чарга, людзі едуць і едуць. Медыка, Польшча. 25 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Аляксей Марэніч і Віталій Луцэнка, стрыечныя браты, якія прыехалі на мяжу 24 лютага а 23 гадзіне і адныя з першых з уласных сродкаў арганізавалі валанцёрскую кропку дапамогі. Іх падтрымалі іншыя і цяпер на мяжы дзейнічае пункт. Медыка, Польшча. 25 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Аляксей Марэніч і Віталій Луцэнка, стрыечныя браты, якія прыехалі на мяжу 24 лютага а 23 гадзіне і адныя з першых з уласных сродкаў арганізавалі валанцёрскую кропку дапамогі. Іх падтрымалі іншыя і цяпер на мяжы дзейнічае валанцерскі пункт. Медыка, Польшча. 25 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Аляксей Марэніч і Віталій Луцэнка, стрыечныя браты, якія прыехалі на мяжу 24 лютага а 23 гадзіне і адныя з першых з уласных сродкаў арганізавалі валанцёрскую кропку дапамогі. Іх падтрымалі іншыя і цяпер на мяжы дзейнічае валанцерскі пункт. Медыка, Польшча. 25 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

 

Hавiны
Цісканіна і шмат маленькіх дзяцей. Украінскія жанчыны распавядаюць, як пераходзілі мяжу
2022.02.25 20:57

Саша Альтэр, belsat.eu

Стужка навінаў