Першы энергаблок БелАЭС спыняць на 80 дзён, а другі рыхтуюць да запуску


Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч распавёў, што працы ў стварэнні другога энергаблоку на БелАЭС амаль завершаныя. Сёлета плануецца яго запусціць, паведамляе прэсавая служба ведамства.

Беларуская АЭС.
Фота: Sergei Grits / AP Photo

Першы энергаблок на БелАЭС маюць спыніць на планава-папераджальны рамонт. Працягнуцца гэтыя працы 80 дзён, распавёў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

«Гэта тэхналагічныя працы, якія штогод ладзяцца на атамных станцыях дзеля забеспячэння стабільнага працоўнага стану абсталявання. Будзе выкананы пашыраны кантроль тэхналагічных сістэмаў, кантроль металу абсталявання рэактарнага і турбіннага аддзялення, рэалізаваныя іншыя захады», – кажа Каранкевіч.

У межах планава-папераджальнага рамонту будзе зробленая першая перагрузка ядравага паліва. Штогод патрабуецца замена каля 25 % паліва.

Другі энергаблок пабудаваны на 96 %.Чакаюць, што рэактарная ўстаноўка блоку будзе выведзеная на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці – 1 % ад намінальнай. Улады плануюць запусціць і другі блок у прамысловую эксплуатацыю ўжо сёлета.

Хакеры раней атрымалі справаздачу, з якой вынікае, што БелАЭС запусцілі з мноствам хібаў пра спешку і неадпаведную кваліфікацыю будаўнікоў. За першы год працы станцыю адлучалі ад сеткі прынамсі 8 разоў.

Hавiны
У ліпені 2021 БелАЭС мела 144 дэфекты
2021.12.21 19:35

АД belsat.eu

Стужка навінаў