З лета 2020-га распачалі больш як 2300 крымінальных справаў «экстрэмісцкай скіраванасці»


Кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч, абмяркоўваючы вынікі Усебеларускага народнага сходу, назваў колькасць палітычна матываваных крымінальных справаў за перыяд пратэстаў. Адпаведнае відэа з’явілася ў Telegram-канале АТН.

«Відавочна, што ўсе праваахоўнікі ацэньваюць вынікі сходу скрозь прызму пасляэлектаральных падзеяў, што адбыліся ў краіне з лета 2020 года. Гэтак, падраздзяленнямі Следчага камітэту распачатыя і расследуюцца больш як 2300 крымінальных справаў экстрэмісцкай скіраванасці.

Галоўная выснова, якую мы ўсе вынеслі з УНС, – увесь праваахоўны блок, Следчы камітэт у тым ліку, рашуча настроены на захаванне незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, законнасці і правапарадку ў краіне», – заявіў Іван Наскевіч.

Цяпер у Беларусі 250 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі. Але праваабаронцы падкрэслівалі, што колькасць палітычна матываваных крымінальных справаў значна большая.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў