У Жлобіне затрымалі дырэктара будаўнічай крамы. Нядаўна ён распавёў, што яму разбілі галаву на пратэстах


Гомельскі сайт «Сильные новости» паведамляе, што ў Жлобіне затрымалі дырэктара будаўнічай крамы Сяргея Перфільева. Ён вядомы тым, што падтрымаў нацыянальную забастоўку.

Сяргея Перфільева затрымалі два тыдні таму і змясцілі пад варту ў гомельскі СІЗА. Мужчыну падазраюць ва ўдзеле ў масавых закалотах. Крыніцы «Сильных новостей» сцвярджаюць, што апошняю кропляй для гарадскіх уладаў і сілавікоў сталася інтэрв’ю прадпрымальніка, дзе ён распавёў, што прысутнічаў на пратэставай акцыі 9 жніўня. Тады сілавікі разбілі яму галаву.

26 кастрычніка крама Перфільева далучылася да нацыянальнай забастоўкі, абвешчанай Святланаю Ціханоўскай. Пасля гэтага пачаліся правяранні. Кіраўніцтва рэагавала на ўсе заўвагі, аднак арэндадаўца спыніў дамову з арганізацыяй. Цягам 8 гадоў праблемаў не было.

Дырэктар знайшоў прадпрымальніка, які быў гатовы яму дапамагчы. Пераезд меў адбыцца напрыканцы лютага, але Перфільева затрымалі.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў