У Полацку п'яны мужчына абстраляў міліцэйскі аўтамабіль з пнеўматыкі. Яго пакаралі штрафам і грамадскімі працамі


23 лютага суд Полацкага раёну разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні мужчыны, які абстраляў міліцэйскі аўтамабіль з пнеўматычнай зброі. Яму прысудзілі штраф і грамадскія працы, паведамляе прэсавая служба суда.

Мужчыну вінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»). Паводле версіі абвінавачання, пʼяны выйшаў на гаўбец і з пнеўматычнага пісталета абстраляў машыну дэпартаменту аховы, што стаяла побач з домам. Шкоду ад ягоных дзеянняў ацанілі на Br 803,98.

Мужчыну прызналі вінаватым. Яго аштрафавалі на 180 базавых велічыняў. Паколькі абвінавачаны быў пад вартаю з 27 кастрычніка да 23 лютага, суму паменшылі да 100 базавых велічыняў. Акрамя таго, яму прысудзілі 200 гадзінаў грамадскіх працаў.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў