У менчука здарыўся сэрцавы прыступ на Акрэсціна. Яго затрымалі за аркуш паперы


31 студзеня менчука Аляксандра Майбараду затрымалі працаўнікі Ленінскага РУУС. Мужчыну адвезлі на Акрэсціна, дзе ў яго здарыўся сэрцавы прыступ, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагодаю для затрымання Аляксандра Майбарады стаў аркуш A4 з чырвонаю паласою пасярэдзіне, што вісеў на ягоным гаўбцы. У Ленінскім РУУС на яго склалі пратакол паводле адміністратыўнага артыкулу 23.34, дзе пазначылі, што ў яго на акне вісіць бел-чырвона-белае палатно памерам 30 × 40 сантыметраў.

З упраўлення Аляксандра адвезлі на Акрэсціна, дзе ў яго здарыўся сэрцавы прыступ. З ізалятару яго хуткаю даставілі ў шпіталь.

24 лютага мужчыну выклікалі ў Ленінскі суд позвай. Аляксандр сцвярджаў, што ўчастковыя прасілі любога паўналетняга з іхнай сям’і праехаць у РУУС: ім было ўсё адно, хто канкрэтна гэта будзе. Паехаў ён сам. У матэрыялах справы было шмат памылак, але суддзя Марына Клімчук не звярнула на гэта ўвагі і арыштавала менчука на 15 содняў.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў