Суд над Кацярынаю Барысевіч і Арцёмам Сарокіным адклалі да 2 сакавіка


Першы дзень суда над журналісткаю ТUT.by Кацярынаю Барысевіч і доктарам Арцёмам Сарокіным. Суд Маскоўскага раёну Менску. 19 лютага 2021 года.
Фота: TUT.by

Працэс над журналісткаю Кацярынаю Барысевіч і доктарам Арцёмам Сарокіным працягнецца на наступным тыдні.

Завяршыўся чацвёрты дзень судовых пасяджэнняў у справе журналісткі TUT.by Кацярыны Барысевіч і доктара БХМД Арцёма Сарокіна. Іх вінавацяць у раскрыцці медычнай таямніцы пра стан забітага Рамана Бандарэнкі: за фота дакументу, што ў ягонай крыві не было выяўлена этанолу.

Hавiны
Маці забітага Рамана Бандарэнкі: Праз сцверджанне пра ап’яненне хочуць зрабіць трагедыю побытавым здарэннем
2021.02.24 17:08

Справу разглядае суд Маскоўскага раёну сталіцы. Суддзя – Святлана Бандарэнка, дзяржаўная абвінаваўца – Людміла Іваненка, Кацярыну Барысевіч абараняюць адвакаты Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук, Арцёма Сарокіна – Вольга Бацюк.

Чарговае пасяджэнне пачалося 25 лютага а 14:15. Працэс праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Удзельнікі, у тым ліку адвакаты і сведкі, падпісалі падпіску пра неразгалашэнне.

Паводле TUT.by, допыт сведак у справе, падобна, завершаны. Падсудныя, верагодна, таксама далі свае паказанні. Працэс працягнецца ў аўторак, 2 сакавіка, а 10:30. Пасля спрэчак бакоў стане вядома, калі будзе вынесены прысуд.

Hавiны
«Трымаюцца бадзёра». У Менску працягваецца суд над журналісткай Барысевіч і лекарам Сарокіным
2021.02.22 12:41

Працэс пачаўся 19 лютага. Паводле ч. 3 арт. 178 КК («Раскрыццё медычнай таямніцы») Кацярыне Барысевіч і Арцёму Сарокіну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў