«Раскаяўся і прызнаў віну». У МУС пацвердзілі, што затрымалі блогера Руслана Лінніка


Руслан Ліннік. Здымак экрана

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла пра затрыманне 38-гадовага блогера за абразу міліцыянтаў.

Руслана Лінніка затрымалі ў межах крымінальнай справы. У адным са сваіх відэа, фрагменты якога апублікавала Міністэрства ўнутраных справаў, ён рэзка раскрытыкаваў міліцыянтаў за гвалт і спробы схаваць гэта.

YouTube-канал блогера мае больш за 90 тысяч падпісантаў.

Адзначаюць, што мужчына доўгі час хаваўся, у тым ліку на канспіратыўных кватэрах. Блогер нібыта «раскаяўся ў зробленым і прызнаў сваю віну».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў