Каля Хойнікаў знайшлі новае радовішча нафты. У гэтым раёне іх ужо чатыры


Новае радовішча нафты адкрылі ў Хойніцкім раёне. На глыбіні больш як 4200 метраў атрымалі прыток нафты з дэбітам 20 тонаў за содні, паведамляе БелТА.

Паводле папярэдніх ацэнак, у содні дэбіт нафты дасягне не менш як 50 тонаў. Гэта лёгкая кандыцыйная нафта, што дабываюць стандартнымі захадамі.

Новае радовішча стала чацвёртым у Хойніцкім раёне, тры папярэднія былі адкрытыя летась.

Усяго 3 1966 года ў Беларусі здабылі больш як 138 мільёнаў тон нафты.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў