«Не спадзявацца, што хтосьці вырашыць праблемы за нас». Павел Латушка распавёў пра далейшыя планы


Павел Латушка.
Фота: тг-канал @latushka

Галоўная задача беларускага пратэсту – заблакаваць дзеянні Лукашэнкі і ягонага рэжыму. Пра гэта 25 лютага ў відэастрыме заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, паведамляе карэспандэнт belsat.eu.

У якасці найважнейшых задачаў кіраўнік НАУ назваў неабходнасць пашыраць кантакты, у тым ліку з дваравымі чатамі і стачкамамі, дзяліцца інфармацыяй, не адпісвацца ад медыяў і не адмаўляцца ад падтрымання адно аднаго.

Паводле Паўла Латушкі, грамадства, дэмакратычныя сілы, дыяспара і партнёры за мяжой мусяць дзейнічаць супольна. Сярод найважнейшых задачаў ён назваў эканамічны і вонкавапалітычны ціск, супрацьдзеянне прапагандзе, арганізацыя пераходу чыноўнікаў на бок народу і «самае складанае – актыўныя дзеянні сілавікоў на баку народу».

Кіраўнік НАУ адзначыў, што вельмі шмат чыноўнікаў гатовыя перайсці на бок народу. Таксама, паводле яго, ёсць зваротная сувязь з прадстаўнікамі розных сілавых ведамстваў.

Павел Латушка падкрэсліў, што адказнасць для чыноўнікаў і сілавікоў заўсёды будзе індывідуальная. Тым самым ён аспрэчыў заявы Лукашэнкі пра пагрозы агульнай адказнасці для прадстаўнікоў уладаў.

Таксама дэмакратычныя сілы знаходзяцца ў кантакце са стачкамамі 16-і буйных прадпрыемстваў Беларусі.

Апроч таго, Павел Латушка асобна падкрэсліў неабходнасць мабілізацыі грамадства – любой вулічнай і дваравай актыўнасці.

«Усё ў нашых сілах і нашых руках», – падкрэсліў Павел Латушка, заклікаўшы не «спадзявацца, што хтосьці вырашыць праблему за нас».

Hавiны
Даклад вярхоўнага камісара ААН: У Беларусі – крызіс беспрэцэдэнтных маштабаў у галіне правоў чалавека
2021.02.25 18:55

У чацвёрты пакет санкцыяў Еўразвязу, які, як мяркуецца, будзе прыняты ў сакавіку, будуць унесеныя суддзі, якія выносяць несправядлівыя прысуды, рэктары вну і дырэктары прадпрыемстваў, якія пераследавалі навучэнцаў і працаўнікоў, і прадстаўнікі сілавога блоку.

Няўрадавыя арганізацыі Нямеччына, Вялікая Брытанія і Нідэрланды пачалі збор фактаў пра факты гвалту і парушэння законаў у Беларусі. Наступны крок у гэтым кірунку – стварэнне міжнароднай структуры, якая зоймецца расследаваннем гэтых злачынстваў. Гэтае пытанне знаходзіцца ў позве Рады правоў чалавека ААН, дадаў кіраўнік НАУ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў