Модны прысуд з асаблівым цынізмам

Рашэнне Берасцейскага абласнога суда ўражвае сваёй заканамернасцю.

Забітага Генадзя Шутава прызналі вінаватым у супраціве чалавеку ў цывільным, узброенаму агнявою зброяй і, згодна з паказаннямі сведкі, які не назваўся, як гэта належыць зрабіць.

Пацярпелыя Раман Гаўрылаў і Арсень Галіцын. У судзе назвалі вайскоўца, які забіў Генадзя Шутава. Суд над Аляксандрам Кардзюковым. Берасцейскі абласны суд, Берасце. 16 лютага 2021 года.
Фота: «Белсат»

Гэта абсалютна ў трэндзе нашага правасуддзя апошняга года. Пацярпелы заўсёды вінаваты. Цябе білі? Вінаваты! Плаці штраф! Цябе білі і табе пагражалі? Атрымай свае гады: не содні – гады зняволення!

У выпадку з забітым Шутавым яго, праўда, вызвалілі ад пакарання. Бо, баюся, выкананне давялося б даручыць архангелам. А тыя маглі б не пагадзіцца з прысудам. Таму, напэўна, суддзя пастанавіла не рызыкаваць і не даводзіць справы да найвышэйшай – ува ўсіх сэнсах слова – інстанцыі.

Але трагічная сітуацыя з забітым бяззбройным чалавекам, прызнаным вінаватым дэ факта ва ўласнай гібелі, нагадвае мне яшчэ адну гісторыю. Памятаеце знакаміты мюзікл «Чыкага»? Там, перабываючы за кратамі, жанчыны-забойцы, якія расправіліся хто з мужам, а хто з палюбоўнікам, распавядаюць адна адной уласныя гісторыі. Цудоўны рэчытатыў у кожнай змяняецца рэфрэнам:

– Ён сам нарваўся! Ён сам нарваўся!

Дзяржава ў асобе пракурораў, суддзяў, сведак і нават забойцаў, вольных або міжвольных, кажа забітаму:

– Ты сам нарваўся!

Настасся, дачка Генадзя Шутава, супакойвае Марыну, сястру Аляксандра Кардзюкова. За імі назіраюць нібыта пацярпелыя Гаўрылаў і Галіцын. Раман Гаўрылаў і Арсеній Галіцын у судзе. Сведку забойства Генадзя Шутава Аляксандра Кардзюкова хочуць пасадзіць на 10 гадоў. 19 лютага 2021 года.
Фота: «Белсат»

Толькі ў «Чыкага», карыкатурным малюнку правасуддзя ў Амерыцы 1930-х гадоў, Фэміда часам сапраўды аказваецца сляпой і абыякавай, і забойца будзе вымушаны прайсці свой апошні шлях да пакарання. А ў Беларусі яна смяецца з тых законаў, якія сама ж пісала і якіх павінна прытрымлівацца.

– Ты сам нарваўся, – захлынаецца яна ў здзеклівым смеху. – Ты вінаваты! Ты, а не тыя, хто цябе забіў і хто аддаў загад, праз які твая гвалтоўная смерць стала магчымай! Ты!

Мы ўжо прайшлі праз пасмяротнае абвінавачванне Рамана Бандарэнкі ў п’янстве і праходзім праз суд над доктарам і журналісткай, якія адважыліся – падумаць толькі! – сказаць уголас праўду. Цяпер мы прайшлі яшчэ больш высокую стадыю дзяржаўнага цынізму. Справа Генадзя Шутава ўвойдзе ў падручнікі па юрыспрудэнцыі як прыклад гэтага цынізму. Прыклад яскравы і незабыўны.

Hавiны
«Супраць мірных грамадзянаў выкарысталі ўзброеныя сілы». У судзе назвалі вайскоўца, які забіў Генадзя Шутава
2021.02.16 18:51

У ім быў толькі адзін момант, які заслугоўвае яшчэ большай увагі. Фэміда назвала па імёнах усіх датычных да таго, што здарылася. Заканчваючы афіцэрам, які націснуў на курок, і пачынаючы высокімі чынамі ў пагонах, якія аддалі загад, згодна з якім гэты стрэл стаў магчымы і амаль непазбежны. І ў гэтым таксама быў асаблівы цынізм. Мы знялі балаклавы, бо мы ўжо нічога не баімся. Так, мы (генералы) не прыедзем на суд даваць паказанні, не прымем удзелу ў спектаклі. Але мы не лічым аддадзеныя загады злачыннымі, а магчымасць аднаўлення справядлівасці – хоць крыху верагоднай. Прынамсі, у гэтым канкрэтным выпадку.

Хочацца верыць, што яны памыляюцца. І выступаць на новым судзе ў справе забойства Генадзя Шутава, як і ў справе забойства Аляксандра Тарайкоўскага, і ў справе забойства Рамана Бандарэнкі, усё ж такі давядзецца.

Я веру ў гэта, бо веру ў справядлівасць.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў