Дэпутатка распавяла, калі беларусаў могуць абавязаць плаціць за мінанне мяжы


Ірына Даўгала.
Фота: БелТА

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ірына Даўгала пастанавіла «развеяць міф» адносна прапановы ўладаў увесці мытны збор за мінанне мяжы.

Чалец Пастаяннай камісіі ў справе заканадаўства адзначыла, што паступаюць звароты грамадзянаў з крытыкай увядзення мытнага збору, перадае БелТА.

«Прымаліся дапаўненні ў Падатковы кодэкс у канцы 2020 года, але Падатковы кодэкс утрымлівае толькі права мясцовых саветаў дэпутатаў уводзіць падатак на, так скажам, такую магчымасць на выезд з краіны. То бок калі гэты рэгіён – напрыклад, Берасцейская, Гарадзенская, Гомельская вобласці – мяжуе. Але калі мясцовы савет дэпутатаў прыняў такое рашэнне, то яно ўступае ў моц толькі з 1 студзеня наступнага года. Сёлета такіх рашэнняў не прымалася. Адпаведна, такой адказнасці на сёння – нішто і ніяк», – сказала Ірына Даўгала.

Пры гэтым дэпутатка нагадала, што «наагул межы закрытыя».

Hавiны
Міністр фінансаў расказаў, куды патрацяць грошы за платнае перасячэнне мяжы
2020.12.19 16:31

Прапанова Міністэрства фінансаў зрабіць платным мінанне беларускай мяжы аўтамабілем прагучала 17 снежня 2020 года ў парламенце. Збор мяркуюць зрабіць мясцовым, не больш за 3 базавыя велічыні, цяпер гэта 87 рублёў.

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў патлумачыў, што сабраныя сродкі з улікам пандэміі можна будзе накіроўваць на захады для дэзынфекцыі і забеспячэння пунктаў пропуску ўсім неабходным.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў