ЦВК распавёў, калі пачнецца датэрміновае галасаванне на рэферэндуме аб Канстытуцыі


Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме аб праекце Канстытуцыі пачнецца ў аўторак, 22 лютага. Пра гэта распавёў прадстаўнік Цэнтрвыбаркаму Іван Толкач у эфіры тэлеканалу СТВ, піша Zerkalo.io.

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 22 да 26 лютага ўключна. Участкі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Асноўны дзень галасавання – нядзеля, 27 лютага.

Іван Толкач таксама распавёў, што на правядзенне рэферэндуму з бюджэту вылучылі больш за 20 мільёнаў рублёў.

Інфаграфіка
Як можна было распарадзіцца грашыма, што ідуць на «рэферэндум»?
2022.01.24 16:58

Папярэднія вынікі канстытуцыйнага рэферэндуму будуць вядомыя да раніцы 28 лютага, а канчатковыя – у пятніцу, 4 сакавіка.

Hавiны
Юрыст Гары Паганяйла паскардзіўся ў Вярхоўны суд на прызначэнне рэферэндуму
2022.01.23 10:56

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў