Ператрус у піар-студыі Sette, затрымалі ўсіх, хто быў у офісе


Затрыманыя былі ўсе, хто на той момант знаходзіўся ў памяшканні – тры супрацоўніцы, паведамляе радыё «Свабода». Затрыманых спадарынь пазней адпусцілі.

Дырэктарам піар-студыі Sette з’яўляецца былы журналіст «Советской Белоруссии» Ігар Кольчанка, ён працаваў у прэзідэнцкім пуле, але ў 2012 годзе сышоў з газеты ў прыватны сектар.

Таксама Sette стваралі праекты па-беларуску. Напрыклад памятаеце валошкавае марозіва? Sette вядомае сваёй супрацай з такімі брэндамі, як А1, «Аліварыя», А-100 і іншымі.

Першыя паспяховыя праекты каманда рэалізавала ў 2011 годзе. Як PR-агенцтва Sette Studio з’явілася ў канцы 2014 гады.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў