«Беларуськалій» будзе патрабаваць кампенсацыю страт ад Літоўскай чыгункі


Вагон «Беларуськалія».
Фота: vagon.by

Адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў «Беларуськалій» з 1 лютага ўключаны ў санкцыйны спіс групоўкі Літоўскай чыгункі (LTG), паведамляе Baltic News Service.

«Беларуськалій» паведаміў Літоўскай чыгунцы, што будзе патрабаваць поўную кампенсацыю страт, панесеных з-за скасавання дамовы аб перавозцы ўгнаенняў.

«Беларуская кампанія заяўляе, што ў выпадку парушэння кантракту з боку LTG яна пакідае за сабой права патрабаваць поўнай кампенсацыі панесеных страт, уключаючы прамыя страты, а таксама магчымай кампенсацыі прамым і ўскосным партнёрам ва ўсіх краінах свету. У лісьце не гаворыцца пра памер пазоваў і куды яны будуць пададзеныя», — гаворыцца ў камэнтары BNS.

19 студзеня Літоўская чыгунка папярэдзіла «Беларуськалій» пра спыненне транзіту. Аднак у Літоўскай чыгунцы лічаць неабходнымі «далейшыя крокі для стварэння надзейнага прававога шляху для поўнага спынення транзіту ўгнаенняў праз Літву».

Hавiны
Эксперт: Літоўскі бок пралічыў, якія страты панясе бізнес. Але галоўнае цяпер не ў гэтых стратах
2022.01.13 20:42

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў