Аграсядзібам дазволілі гнаць самагон «у мэтах аднаўлення беларускіх нацыянальных традыцыяў»


Савет міністраў прыняў пастанову аб рэалізацыі закону «Аб змяненні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і звароту алкагольнай, нехарчовай прадукцыі, якая ўтрымлівае спірт, і нехарчовага этылавага спірту». Цяпер самагон зможа гнаць любая аграсядзіба.

У пастанове гаворыцца, што цяпер права на ўключэнне ў шэраг юрыдычных асобаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць арыгінальных алкагольных напояў маюць юрыдычныя асобы, якія не менш чым цягам году ажыццяўляюць дзейнасць, накіраваную на «аднаўленне паўнаты беларускіх нацыянальных традыцыяў, у культурна-этнаграфічным цэнтры, нацыянальным парку ці запаведніку, іншым аб’екце Рэспублікі Беларусь».

Раней самагон, паводле «Нашай Нівы», маглі вырабляць толькі 14 вытворцаў з ліку этнаграфічных комплексаў: Строчыцы, Дудуткі, Сула і некалькі іншых, якія мелі спецліцэнзію.

Палажэнне ўступае ў сілу з дня апублікавання 20 студзеня 2022 году. Некаторыя пункты – з 25 ліпеня.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў