“Разам з сямейнымі нас – мільён выбарцаў, і мы высоўваем жорсткія патрабаванні”, – заявіў Віктар Гарбачоў, лідар незарэгістраванай арганізацыі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”.
Актывісты прадпрымальніцкага руху маюць намер падаць у Адміністрацыю прэзідэнта 10 тыс. подпісаў у падтрыманне прыняцця Закону аб малым і сярэднім бізнесе з улікам прапановаў прадпрымальнікаў.
“Калі нашае меркаванне не будзе пачутае, гэты мільён [прадпрымальнікаў ды іхных блізкіх – belsat.eu] не будзе галасаваць за дзейную уладу, – заявіў Віктар Гарбачоў. – Прадпрымальнікі гатовыя адстойваць свае галасы любым законным спосабам – ад збору подпісаў да ўдзелу ў акцыях пратэсту”.
Пазіцыю бізнесоўцаў таксама падтрымаў прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Уладзімір Някляеў.
belsat.eu