24 сакавіка ў Беларусі зноў даражэе бензін


У Беларусі з 24 сакавіка на традыцыйную 1 капейку павялічваюцца раздробавыя цэны на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным канцэрне «Белнафтахім».

У прыватнасці, новы кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,48 рубля, АІ-95-К5-Еўра і дызельнага паліва – 1,59 рубля, АІ-98-К5-Еўра – 1,80 рубля.

Інфаграфіка
За сакавік кошты на паліва павялічваліся тройчы. ІНФАГРАФІКА
2019.03.17 13:32

Як адзначылі ў канцэрне, з пачатку года кошт расейскай нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў вырас на 9,9 %, а рознічныя цэны на паліва толькі на 2,6 %. Таму, заявілі ў «Белнафтахіме», разам з ростам цаны на нафту змяняюцца цэны на аўтамабільнае паліва.

Раней кошты на бензін у Беларусі павялічваліся 21 лютага, 3, 10 і 17 сакавіка.

Hавiны
У лютым «камуналка» для беларусаў стала даражэй на 10 %
2019.03.12 16:39

Адзначым, што за першыя два месяцы 2019 года інфляцыя ў Беларусі склала 2,2 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў