24-гадовы гамяльчук, які парэзаў міліцыянтаў у тралейбусе, вызнае радыкальны іслам. Яму пагражае вялікі тэрмін


Гомельскі аддзел Следчага камітэту завершыў расследаванне крымінальнай справы маладзёна, які ў траўні параніў нажом трох праваахоўнікаў.

Малады чалавек быў у вышуку. У красавіку летась яго асудзілі на тры гады ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу за незаконны абарот наркотыкаў і хуліганства.

Неаднаразова яго прыцягвалі да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнне парадку і ўмоваў адбыцця пакарання. Стаяў на ўліку як асоба схільная да экстрэмісцкай і супрацьпраўнай дзейнасці. Вызнае радыкальны іслам, паведамляе sk.gov.by.

Пазней ён уцёк і хаваўся ў Гомлі. Падчас затрымання параніў трох міліцыянтаў і зноў уцёк. Затрымалі хлопца наступнай раніцай з ужываннем табельнай зброі.

Маладзёну выставілі канчатковае абвінавачванне за ўхіленне ад адбыцця пакарання, замах на забойства двух і больш асобаў.

Яму пагражае да 18 гадоў турмы. Крымінальную справу перадалі пракурору для далейшага накіравання ў суд.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў