Суд пакінуў у сіле прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку


Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйныя скаргі Максіма Знака і Марыі Калеснікавай і пакінуў без зменаў ранейшыя прысуды палітвязням, піша прэсавая служба Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава і Максім Знак у судзе.
Фота: Deutsche Welle/Telegram

Судовы працэс у Вярхоўным судзе ў справе разгляду апеляцыйных скаргаў на прысуд Максіма Знака і Марыі Калеснікавай праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя пастанавіў пакінуць ранейшыя прысуды ў сіле. Марыю Калеснікаву асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі, Максіма Знака – да 10.

Сваякі Марыі і Максіма падалі заявы на спатканне і чакаюць адказу.

Артыкулы
Адвакаты Марыі Калеснікавай і Максіма Знака падалі апеляцыйныя скаргі ў Вярхоўны Суд
2021.09.16 20:48

Марыю Калеснікаву выкралі ў Менску 7 верасня 2020 года, спрабавалі гвалтоўна вывезці ва Украіну, але яна не дала выдварыць сябе і парвала на мяжы пашпарт. На наступны дзень яе змясцілі ў СІЗА, праз год асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі за «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

9 верасня 2020 г. у кватэры Максіма Знака прайшоў ператрус, а яго самога даставілі на допыт у Следчы камітэт.

18 верасня Максіму Знаку выставілі абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»). На знак нязгоды з абвінавачаннямі адвакат абвясціў галадоўку.

11 лютага стала вядома, што Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай выставілі новыя абвінавачанні: «Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 1 арт. 357 КК), «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім» (ч. 1 арт. 361-1 КК).

Артыкулы
Родныя і абаронцы Максіма Знака і Марыі Калеснікавай лічаць прысуд незаконным
2021.09.06 20:51

АК belsat.eu

Стужка навінаў