Расейскі суд упершыню аштрафаваў Google і Facebook


24 снежня суд Таганскага раёна Масквы прызнаў вінаватымі IT-кампаній Google LLC і Meta Platforms (Facebook Inc) ў паўторным парушэнні парадку абмежавання доступу да супрацьпраўнага кантэнту. Суддзя пастанавіў спагнаць шматмільярдныя штрафы з замежных кампаніяў, паведамляе Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогіяў і масавых камунікацыяў (Раскамнагляд).

Упершыню расейскі суд аштрафаваў замежныя ІТ-кампаніі. Суд Таганскага раёну Масквы пастанавіў спагнаць 7 мільярдаў 220 мільёнаў расейскіх рублёў (98 мільёнаў долараў ЗША ) з кампаніі Google LLC і 1 мільярд 990 мільёнаў расейскіх рублёў (27 мільёнаў долараў ЗША) з Meta Platforms.

Раней Раскамнагляд склаў у дачыненні да абвінавачаных кампаніяў адміністрацыйныя пратаколы. Google і Meta не выдалілі матэрыялы, якія раней суд і чыноўнікі прызналі забароненымі да распаўсюду ў Расеі. У прыватнасці, нібыта ў сацыяльных сетках захаваліся матэрыялы, якія распальваюць рэлігійную варажнечу, маюць недакладную грамадска-значную інфармацыю, прапагандуюць экстрэмізм.

Аб’ектыў
Без суда і следства. Як будзе працаваць завочнае пакаранне «палітычных»
2021.11.29 23:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў