«Pirelli Group» спыняе стасункі з БМЗ праз парушэнні правоў працоўных


Беларускія дыяспары працягваюць працу ў галіне эканамічнага ціску і звяртаюцца да заходняга б бізнэсу наконт захавання этычных нормаў з прычыны парушэнняў правоў працоўных у іх партнёраў у Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прадукцыя беларускага металургічнага заводу.
Фота: BelSteelWorks / Facebook

Пасля некалькіх месяцаў кантактаў і расследавання сітуацыі з правамі працоўных на Беларускім металургічным заводзе (БМЗ), 23 снежня вядучы італьянскі вытворца шын «Pirelli Group» пацвердзіў Прафесійнаму звязу беларусаў Вялікай Брытаніі пра рашэнне «спыніць камерцыйныя стасункі з БМЗ».

«Pirelli» вырабляе шыны, сярод іншага, для гонак Формулы-1 і згадваецца сярод асноўных кліентаў аўстрыйскай даччынай кампаніі BMZ, Belmet GmbH.

Hавiны
Кампанія Scandia Steel плануе спыніць супрацоўніцтва з БМЗ у сувязі з парушэннямі правоў працоўных
2021.06.19 21:33

Раней у чэрвені шведская «Scandia Steel» прыняла рашэнне «адмовіцца ад БМЗ як пастаўшчыка і прыпыніць будучыя заказы на пастаўку БМЗ». У ліпені аналагічнае рашэнне прыняла «Yokohama Rubber Group». Французская група «Michelin» працягвае расследаванне парушэнняў правоў працоўных на БМЗ.

Hавiны
Чатыры групы буйных замежных кампаніяў спынілі супрацу з БелАЗам і БМЗ
2021.07.25 16:47

Не толькі «Pirelli», не толькі з БМЗ

Таксама швейцарская фармацэўтычная кампанія Sandоz цалкам спыняе закуп рэкламы на беларускім дзяржаўным тэлебачанні з 2022 года. Адпаведны ліст ад кампаніі атрымаў тэлеграм-канал «Стоп Пропаганда. КП».

«Sandоz размяшчае сезонную рэкламу на некаторых рынках па ўсім свеце, у тым ліку Беларусь. Аднак у выпадку Беларусі гэтая дзейнасць абмежаваная. […] У рамках нашага бягучага планавання рэкламы на 2022 фінансавы год ва Усходняй Еўропе мы не плануем ніякіх трансляцый на тэлеканалах, аб якіх вы згадваеце ў сваім лісце», – гаворыцца ў адказе кампаніі.

Hавiны
Брытанскі вытворца лекаў адмовіўся ад рэкламы на БТ
2021.12.24 08:46

Раней стала вядома, што брытанскі вытворца безрэцэптурных медычных прэпаратаў «Mentholatum» ужо месяц як перастаў рэкламаваць сваю прадукцыю на беларускім дзяржаўным тэлебачанні.

Таксама нямецкі канцэрн «Henkel», вытворца вядомых касметычных і мыйных сродкаў, плануе адмовіцца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах праз парушэнне правоў чалавека ў краіне.

Артыкулы
Кампанія «Henkel» плануе адмовіцца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах
2021.12.07 16:13

МГ belsat.eu

Стужка навінаў