Крымінальная справа супраць Паўла Белавуса, замежны бізнес сыходзіць з Беларусі. Галоўнае за 24 снежня


501 дзень працягваецца супрацьстаянне ў Беларусі паміж уладамі і грамадствам. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Крымінальная справа супраць Паўла Белавуса

Павел Белавус, стваральнік Symbal.by і «Арт-сядзібы».
Фота: by_culture / Telegram

Заснавальнік «Symbal.by» Павел Белавус стаў падазраваным у крымінальнай справе. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы.

Артыкулы
Супраць Паўла Белавуса пачалі крымінальную справу
2021.12.24 11:38

 

Святлана Ціханоўская ў топ-5 персон году

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу ў онлайн-фармаце з новай міністаркай замежных справаў Нарвегіі Анікен Гуітфэльт.
Фота: офіс Святланы Ціханоўскай

Амерыканскі часопіс «Foreign Policy» уключыў Святлану Ціханоўскую ў ТОП-5 асобаў года.

Марыя Калеснікава і Максім Знак застануцца за кратамі

Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйныя скаргі Максіма Знака і Марыі Калеснікавай і пакінуў без зменаў ранейшыя прысуды палітвязням, піша прэсавая служба Віктара Бабарыкі.

Артыкулы
Суд пакінуў у сіле прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку
2021.12.24 16:02

Заходні бізнес сыходзіць з Беларусі

Вядучы італьянскі вытворца шын «Pirelli Group» пацвердзіў Прафесійнаму звязу беларусаў Вялікай Брытаніі пра рашэнне «спыніць камерцыйныя стасункі з БМЗ».

Разам з тым стала вядома, што Брытанскі вытворца безрэцэптурных медычных прэпаратаў «Mentholatum» ужо месяц як перастаў рэкламаваць сваю прадукцыю на беларускім дзяржаўным тэлебачанні.

Hавiны
«Pirelli Group» спыняе стасункі з БМЗ праз парушэнні правоў працоўных
2021.12.24 13:06
Hавiны
Брытанскі вытворца лекаў адмовіўся ад рэкламы на БТ
2021.12.24 08:46

 

Лукашэнка напрыканцы году сустрэнецца з Пуціным

28-29 снежня Лукашэнка будзе ў Санкт-Пецярбурзе. Тут запланаваная сустрэча прадстаўнікоў краінаў СНД. Таксама Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Hавiны
Палітычны аглядальнік пра прычыны аб’яўленай сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным: «Гэта пошук грошай»
2021.12.24 21:29

Дыпламат зняпраўджвае прызнанне Лукашэнкам Крыма

Амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал заявіў, што пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі па статусе анексаванага Расеяй Крыму залежыць ад ягоных стасункаў Лукашэнкі з украінскімі ўладамі. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканалу «НАШ».

Паводле яго, пазіцыя Лукашэнкі «будзе залежаць ад пазіцыі Украіны».

Hавiны
Беларускі амбасадар ва Украіне зняпраўдзіў словы Лукашэнкі пра прызнанне Крыму
2021.12.24 10:21

Новыя палітвязні ў Беларусі

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызналі палітвязнямі Уладзіміра Сакалоўскага, Паўла Галяка і Сяргея Непагоду. Вязняя прысудзілі турэмнае знявоелнне за тое, што яны «нібыта» ўчынілі гвалт над міліцыянтамі. Цяпер у Беларусі 956 палітычных вязняў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Hавiны
Пратэстоўцу Злату Януковіч асудзілі на тры гады «хіміі»
2021.12.24 14:32

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў