«Газпром» чатыры дні запар не пампуе газ праз Беларусь


Расейская кампанія «Газпром» падчас дадатковай сесіі аўкцыёну зноў не забранявала для транзіту газу на 24 снежня магутнасці газаправода «Ямал-Еўропа», які ідзе праз Беларусь. Пра гэта паведамляе «Прайм».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: gazprom.ru

Доўгатэрміновая дамова «Газпрому» з Польшчай на транзіт газу па «Ямале-Еўропе» скончылася летась, і на 2020-2021 газавы год кампанія браніравала магутнасць магістралі праз аўкцыён.

На снежань «Газпром» не стаў браняваць магутнасці па гэтым газаправодзе і выкарыстоўваў яго на падставе штодзённага браніравання. Кампанія зніжала браняванне магутнасцяў газаправода з канца мінулага тыдня: на 17 снежня было выкуплена 27 млн кубаметраў, на 18 снежня – 5,2 млн, на 19 снежня – 4,2 млн, а на 20 снежня – 3,8 млн з даступных 89,1 млн кубаметраў. Хоць усе папярэднія дні ў снежні «Газпром» браняваў па 31,4 млн кубаметраў.

І вось апошнія чатыры дні кампанія зусім не бранявала магутнасці газаправода на сутачным аўкцыёне.

Аналітыка
Грандыёзнае глупства ці ўзгоднены шантаж? Якую ролю грае Расея ў газавых пагрозах Лукашэнкі
2021.11.16 17:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў