Брытанскі вытворца лекаў адмовіўся ад рэкламы на БТ


Брытанскі вытворца безрэцэптурных медычных прэпаратаў «Mentholatum» ужо месяц як перастаў рэкламаваць сваю прадукцыю на беларускім дзяржаўным тэлебачанні.

Пра гэта кампанія паведаміла ў Twitter пасля таго, як беларуская дыяспара Шатландыі правяла акцыю каля іх галаўнога офісу.

«Дзякуй, што звярнулі нашу ўвагу на гэтае пытанне, мы вельмі сур’ёзна ставімся да гэтых пытанняў. У цяперашні час мы праводзім унутранае расследаванне і выявілі, што рэклама транслявалася больш за месяц таму нашым дыстрыбʼютарам у гэтым рэгіёне і больш не паказваецца», – заявілі ў кампаніі.

У «Mentholatum» дадалі, што ўсе будучыя рэкламныя кампаніі ў рэгіёне таксама праходзяць ацэнку.

Артыкулы
Кампанія «Henkel» плануе адмовіцца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах
2021.12.07 16:13

Раней нямецкі канцэрн «Henkel», вытворца вядомых касметычных і мыйных сродкаў, плануе адмовіцца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах праз парушэнне правоў чалавека ў краіне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў